Людміла Іванаўна Пятрова
(Пасля перасылкі з Л. І. Пятрова)
Людміла Іванаўна Пятрова (нар. 8 лютага 1947, в. Паўлаўка, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, кнігавыдавец. Кандыдат філалагічных навук (1992).
Людміла Іванаўна Пятрова | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лютага 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца, выдавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1992) |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 8 лютага 1947 года ў в. Паўлаўка Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1971 годзе скончыла БДУ. З 1971 года працавала ў выдавецтве «Навука і тэхніка», з 1995 года — галоўны рэдактар. З 1996 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская навука». З 1999 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1999, факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар).
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе беларускую драматургію, зрабіла значны ўклад у прапаганду кніг па тэатральным мастацтве.
Творы
правіць- Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20-30-х г. Мн., 1987.
- Романтические тенденции в белорусской драматургии 20—30-х годов : диссертация … кандидата филологических наук : 10.01.02 : защищена 07.05.1992 : утверждена 03.07.1992 / Петрова Людмила Ивановна. — Минск, 1992.
- Редактирование отдельных видов литературы : практикум / Л. И. Петрова, Н. И. Сушко. — Минск, 2009.
- Редактирование отдельных видов литературы. Официальные издания : учебно-методическое пособие / Л. И. Петрова. — Минск, 2014.
- Суб’ектыўная ацэнка лёгкачытэльнасці гарнітур / В. У. Токар, Л. І. Пятрова, М. А. Зільберглейт // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2005. — № 1. — С. 106—113.
Узнагароды
правіць- Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1997)
- Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998)
Літаратура
правіць- Я. К. Адамовіч. Пятрова Людміла Іванаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.