Ларыса Піліпаўна Касцюкавец
Ларыса Піліпаўна Касцюкаве́ц (15 лютага 1939, Менск — 30 кастрычніка 2014) — беларускі музыказнавец, фалькларыст, медыявіст. Кандыдат мастацтвазнаўства (1978).
Ларыса Піліпаўна Касцюкавец | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 2014 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец, фалькларыстка, медыявіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1978) |
Альма-матар | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыла ў 1966 годзе Беларускую кансерваторыю. З 1965 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследуе кантавую культуру Беларусі, беларускую народную песню (пераважна яе стылістыку і натаванне), старажытнарускі і беларускі знаменны спеў. Прапагандуе канты ў жывым гучанні. Аўтар вучэбна-метадычных прац, радыё- і тэлеперадач на фальклорныя тэмы, складальнік зборніка «Беларускія канты» (1992), дапаможніка «Беларускія народныя абрады» (1994).
У 1975 годзе выйшла яе кніга «Кантовая культура Белоруссии», у якой яна даводзіла, што гарадская паэзія і музыка, нотная пісьменнасць і іншыя прыкметы высокай культуры з’явіліся спачатку ў Вялікім Княстве Літоўскім, а адсюль ужо праз беларускіх асветнікаў трапілі ў Расію, а не наадварот. У 2006—2008 гадах у выдавецтве Беларускай акадэміі музыкі выйшла двухтомная манаграфія «Стылістыка канта і яе ператварэнне ў беларускай народнай песні», у якой паказала, што ў Беларусі «вучоная», аўтарская паэзія і музыка ўплывала на народную, а не наадварот[1].
ТворыПравіць
- Кантовая культура в Белоруссии. Мн., 1975; К истории рукописного сборника // Вопросы теории и истории музыки. Мн., 1976;
- Из истории древнерусского знаменного пения // Вопросы музыкознания. Мн., 1981;
- Ананчыцкія спявачкі // Беларусь. 1983. № 1;
- Об одном типе купальских песен // Памяти К. Квитки. М., 1983;
- Народные песни на стихи Янки Купалы // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1983. Вып. 2.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Касцюкавец Ларыса Піліпаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).