Леанід Аляксеевіч Маркевіч

(Пасля перасылкі з Л. Маркевіч)

Леанід Аляксеевіч Марке́віч (5 жніўня 1896, Вільня — 18 мая 1980) — беларускі кампазітар, дырыжор. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944).

Леанід Аляксеевіч Маркевіч
Дата нараджэння 5 жніўня 1896(1896-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1980(1980-05-18) (83 гады)
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

У 1921—1928 гадах дырыжор БДТ-1, у 1929—1965 гадах загадчык музычны часткі і дырыжор Беларускага тэатра імя Я. Коласа.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.

Творчасць

правіць

Аўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е. Міровіча, «На Купалле» М. Чарота, «Вяселле» В. Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н. Бываеўскага (усе з У. Тэраўскім), «Стралок Тэль» С. Заяіцкага[ru]М. Куперам), «Інга» А. Глебава[ru], «Мешчанін у дваранах[ru]» Мальера і інш.; у тэатры імя Я. Коласа — «Машэка» В. Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П. Глебкі, «Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай[pl]» Г. Запольскай, «Родная маці» М. Алтухова, «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, «Пад адным небам» А. Маўзона, «Лекар паняволі[ru]» Мальера і інш.

Літаратура

правіць