Леанід Мікалаевіч Асядоўскі
Леанід Мікалаевіч Асядо́ўскі (нар. 9 красавіка 1934, в. Лошыца, цяпер у межах Мінска — 12 лютага 1990) — беларускі жывапісец.
Леанід Мікалаевіч Асядоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1990 (55 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/7/7f/%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B4_%D0%90%D1%81%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96._%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BA%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.jpg/220px-%D0%9B%D0%B5%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B4_%D0%90%D1%81%D1%8F%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96._%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%BC%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BA%D1%96_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.jpg)
Скончыў у 1961 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы, з 1983 года у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.
Творчасць
правіцьПрацаваў у станковым жывапісе ў жанрах фігуратыўнай карціны, партрэта, пейзажа. У творчасці пераважалі гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка і тэмы сучаснасці. Сярод твораў: «Хай заўжды будзе сонца» (1964), «Нафта беларуская ёсць!» (1972), «Дажынкі» (1980), «Балада пра маці» (1986), трыпціхі «М. В. Фрунзэ ў Мінску» (1967), «25-га. Першы дзень» (1969), партрэты «Партрэт маладога вучонага» (1968), «Пачынальнікі беларускай музыкі» (1983), пейзажы «Сакавік» (1961), «Зімовы матыў» (1965), «Пасля дажджу» (1967) і інш. Аўтар дыярам «Мінскі „кацёл“» для Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны (1969—1971; у сааўтарстве), «Бой пад Мсціслававічамі» для Клімавіцкага краязнаўчага музея (1981).
Літаратура
правіць- Асядоўскі Леанід Мікалаевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.