Лідзія Сямёнаўна Чаркасава

(Пасля перасылкі з Л. С. Чаркасава)

Лідзія Сямёнаўна Чарка́сава[1] (20 лістапада 1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна — 3 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Дэлегат 15-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад Беларусі ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку.

Лідзія Сямёнаўна Чаркасава
Дата нараджэння 20 лістапада 1909(1909-11-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 жніўня 1999(1999-08-03) (89 гадоў)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар Адэскі медыка-аналітычны інстытут
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут у 1931 годзе. Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах.

У 19501981 гадах у Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР (загадчык лабараторыі), адначасова прафесар у Беларускім дзяржаўным універсітэце (19571972).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізуючай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у ЦНС, зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізуючых выпрамяненняў.

Некаторыя працы правіць

  • Биохимия травмы. — Мн., 1958.
  • Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. — Мн., 1957.
  • Основы клинической биохимии. — М., 1965. (разам з М. Ф. Меражынскім)
  • Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн., 1977. (разам з А. Ц. Пікулевым, М. Ю. Тайцам).

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць