Касіядор Сенатар (лац.: Cassiodorus Senator; каля 490 — каля 583) — старажытнарымскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік.

Касіядор
лац.: Cassiodorus
лац.: Flavius Magnus Aurelius Cassiodorus
Род дзейнасці палітык, гісторык, музыказнавец, пісьменнік, тэарэтык музыкі, філосаф
Дата нараджэння каля 487[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 583[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

Касіядор нарадзіўся ў радавым маёнтку Сцылацыум (лац.: Scyllacium) у паўднёва-ўсходняй Італіі каля 490 года. Ён атрымаў адукацыю ў галіне філасофіі і рыторыкі, як і належыць нашчадку знатнага сямейства. Каля 511 паступіў на пасаду квестара (каралеўскага сакратара) пры двары караля остготаў Тэадорыха Вялікага ў Равене. У 523 прызначаны на пасаду магістра афіцый, такім чынам узначаліўшы дзяржаўную адміністрацыю. З 533 да 537 займаў ключавую пасаду прэфекта прэторыя.

Касіядор задакументаваў сваю кар'еру на дзяржаўнай службе ў аб'ёмных «Варыях» (лац.: Variae), якія ўяўляюць сабой збор лістоў і афіцыйных дакументаў, напісаных ім ад імя вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы остготаў.

Пасля таго як Італія вярнулася ў склад Візантыі пры імператары Юстыніяне, Касіядор заняўся стварэннем улснай духоўнай школы. Ён сышоў з публічнага жыцця каля 540 года. Нейдзе ў 550-я гады Касіядор заснаваў манастыр у радавым маёнтку ў Калабрыі і назваў яго «Віварыум» (лац.: Vivarium, ад назвы сваіх рыбных садкоў, дзе рыбы жывуць, не адчуваючы няволі). Манахі тут мелі адчуваць уласную самастойнасць. Касіядор імкнуўся даць адукацыю манахам у галіне як царкоўных, так і класічных ведаў, каб тыя перадавалі набытыя веды іншым. Яны супольна перапісвалі біблейскія і класічныя творы, сабралі і выдалі поўны тэкст Бібліі на лацінскай мове, дадалі каментарыі і заўвагі да асобных кніг Бібліі, выклалі на лацінскай мове працы шэрагу грэчаскіх хрысціянскіх аўтараў.

Адной з найбольш важных прац Касіядора былі «Інстытуцыі» (лац.: Institutiones), дапаможнік для навучання ў манастырскіх установах, у якім аўтар робіць акцэнт на інтэлектуальным развіцці. Гэты энцыклапедычны збор сакральных і свецкіх ведаў складаецца з дзвюх частак. Першая прысвечана інтэрпрэтацыі Бібліі, жыццю і працам айцоў Царквы, другая ўяўляе сабой дапаможнік у вывучэнні сямі свабодных мастацтваў.

Касіядор памёр паміж 575 і 585 гадамі ў сваім манастыры ва ўзросце 90 год. Яго план па захаванні і капіраванні кніг займеў паслядоўнікаў: паколькі многія манастыры карысталіся «Інстытуцыямі», гэта кніга была шматразова перапісана. Закладзеная ім манастырская школа хутка знікла пасля смерці заснавальніка, але тут яшчэ доўгі час займаліся перапісваннем кніг.

Зноскі

Літаратура правіць

  • English, Edward D. Encyclopedia of the medieval world. Facts On File, New York. 2005. ISBN 0-8160-4690-5 (англ.)