Магілёўская цэнтральная раённая бібліятэка

Магілёўская цэнтральная раённая бібліятэка — бібліятэка ў аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна, размешчаная па вул. Легендарнай, 10. Цэнтральная бібліятэка «Магілёўскай раённай сеткі публічных бібліятэк».

Магілёўская цэнтральная раённая бібліятэка
Краіна
Адрас 213134 Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, аг. Буйнічы, вул. Легендарная, д. 10, кв. 57 – 58

Заснавана ў 1940-х гадах у г. Магілёў. 3 1979 года ў в. Буйнічы, у выніку цэнтралізацыі сеткі бібліятэк Магілёўскага раёна стала цэнтральнай для ўсіх бібліятэк-філіялаў сістэмы. Кніжны фонд (2013) 38,3 тыс. экзэмпляраў, больш за 1,8 тыс. чытачоў. Асноўныя кірункі дзейнасці: краязнаўства, адраджэнне нацыянальнай культуры, экалагічнае, патрыятычнае, прававое, маральна-духоўнае, сямейнае, эстэтычнае выхаванне, арганізацыя вольнага часу дзяцей у дні школьных канікул, папулярызацыя здаровага ладу жыцця, работа з пенсіянерамі, інвалідамі, ветэранамі вайны, моладдзю, дзецьмі. Працуюць цэнтр прававой інфармацыі, раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр. Пры бібліятэцы функцыянуюць клубы прафес. «Захавальнікі кніжных мораў» і дзіцячы «У гасцях у казкі».

Літаратура правіць