Майкл Голд (таксама Майк Голд, англ.: Michael Gold; 12 красавіка 1894, Нью-Ёрк14 мая 1967, Тэра Інда, штат Каліфорнія) — амерыканскі пісьменнік, крытык і журналіст.

Майкл (Майк) Голд
Michael Gold
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Itzik (Itzhok, Isaac) Granich
Псеўданімы Michael Gold
Дата нараджэння 12 красавіка 1893(1893-04-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1967(1967-05-14)[2] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства ЗША
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, раманіст, пісьменнік, паэт, літаратурны крытык
Кірунак пралетарская літаратура[d]
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Голд нарадзіўся ў сям'і яўрэйскіх эмігрантаў з Бесарабіі на Ніжнім Істсайдзе Манхэтэна. Яго бацька - Хаім Граніч - быў маляром, які застаўся калекай у выніку падзення з будаўнічых рыштункаў; пасля няўдалай спробы заняцца пашыўным бізнесам, ён быў вымушаны падтрымліваць чацвярых дзяцей дробязным вулічным гандлем; маці - Гітл Шварц - была хатняй гаспадыняй. У школе Голд змяніў імя на Ірвінг (Irving), затым на больш амерыканізаваным Ірвін (Irwin), і толькі праз некалькі гадоў пасля пачатку журналісцкай кар'еры - у 1921 годзе - узяў псеўданім Майкл Голд.

Змяніў шмат прафесій. Удзельнічаў у левым палітычным руху ЗША. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1916 годзе.

Апублікаваў зборнік апавяданняў і вершаў «120000000» (120 Million, 1929), кнігу «Ярэі без грошай» (Jews Without Money, 1930), зборнік публіцыстычных прац «Зменім свет!»[3][4] (Change the World!, 1936), зборнік артыкулаў «Полыя людзі»[5] (The Hollow Men, 1941), цыкл вершаў «Вясна ў Бронксе» (Spring in the Bronx, 1952). Аўтабіяграфічны раман «Яўрэі без грошай»[6] (1930), пры жыцці аўтара перакладзены на 14 моў, паклаў пачатак «амерыканскаму пралетарскаму раману». Сярод іншых твораў - першая манаграфія, прысвечаная творчасці Давіда Бурлюка «Давід Бурлюк: мастак-даследчык, бацька рускага футурызму» (David Burliuk: Artist-scholar, Father of Russian Futurism, 1944).

Зноскі

  1. https://www.spartacus-educational.com/USAgold.htm
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #119089548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 мая 2014.
  3. Michael Gold. Change the World! Full text at the Internet Archive.
  4. Walt Carmon. Gold Against the (Bourgeois) World. The New Masses, Feb. 9, 1937.
  5. Samuel Sillen. The Merchants of Alibis. The Hollow Men, by Michael Gold. The New Masses, May 6, 1941.
  6. Michael Gold. Jews Without Money Full text at the Internet Archive.