Маймір II
Маймір II — апошні князь Вялікамараўскай дзяржавы (894—906), сын Святаполка I, пляменнік Расціслава.
Маймір II | |
---|---|
лац.: Moymirus славацк.: Mojmír | |
Нараджэнне |
870-я |
Смерць | каля 906 |
Род | Майміравічы |
Бацька | Святаполк I[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 894, пасля смерці Святаполка I, Маймір II занаў вялікамараўскі сталец, яго малодшы брат Святаполк II атрымаў як апанаж Нітранскае княства. У 895 Святаполк II, пры падтрымцы Арнульф Карынтыйскі з Усходне-Франкскага каралеўства, паўстаў супраць свайго брата. У 897 Святаполк II паўстаў зноў, таксама пры падтрымцы Арнульфа. Маймір II быў разбіты пасланымі на дапамогу Святаполку II усходнефранкскімі войскамі.
Вялікамараўская, знясіленая унутранымі канфліктамі, пачала губляць памежныя тэрыторыі. У 894, пасля заняцця Блатэнскае княства мадзьярскімі плямёнамі, гэтая тэрыторыя адышла да Усходне-Франкскага каралеўства. На наступны год ад Вялікамараўскай дзяржавы аддзялілася Багемія, якая прыняла сюзерэнітэт Арнульфа; у 897 сюзерэнітэт Арнульфа прызнала Лужыца. Новая небяспека узнікла, калі мадзьяры перайшлі Карпаты, каб назаўсёды пасяліцца на раўнінах Паноніі (895—896). У 896 яны рассяліліся на маланаселеных землях Вялікамараўскай дзяржавы ўздоўж верхняга і сярэдняга цячэння Цісы, а ў 900—901, пасля некалькіх рэйзаў, мадзьяры перайшлі Дунай і пасяліліся на іншым яго баку.
Нягледзячы на праблемы, Маймір II кансалідаваў сілы. У 898 Маймір II папрасіў Папу прыслаць у Маравію новых святароў, каб паменшыць уплыў святароў з Баварыі. Баварцы, незадаволеныя гэтым патрабаваннем, пайшлі супраць Майміра II, але былі разбітыя. Пры гэтым быў схоплены Святаполк II, але здолеў уцячы ў Баварыю.
Пасля смерці караля Арнульфа, Папа нарэшце прыслаў легатаў, якія ў 899 заснавалі на мараўскіх землях адно архібіскупства і тры біскупствы, тым паменшыўшы уплыў баварскага духавенства. Архібіскуп зноў дазволіў літургію на стараславянскай мове (а не на лаціне), кафедра аднаго з біскупаў была ў Нітры.
Маймір II у саюзе з прыйшлымі, як згадвалася вышэй, мадзьярамі здзяйсняў рэйзы на баварскія землі. У 901 Усходне-Франкскае каралеўства заключыла мір з Вялікамараўскай дзяржавай, гэты мір таксама паклаў канец вайне (895—901) з франкскім васалам Багеміяй. Таксама Маймір II прымірыўся з братам Святаполкам II, які вярнуўся ў Вялікамаравію.
Тым часам, мадзьяры рабіліся усё больш небяспечнымі як для Усходне-Франкскага каралеўства, так і для Вялікамаравіі. У 902—906 Маймір II некалькі разоў ваяваў з мадзьярамі, у 904 нават з дапамогаю баварцаў. Маймір II і Святаполк II, верагодна, загінулі ў 906 у час актыўнай барацьбы з мадзьярамі.
У 907 мадзьяр разбілі баварцаў пры Прэсбургу. У повязі з гэтай бітвай, крыніцы ўжо не згадваюць ні Майміра, ні яго пераемнікаў. З 907 Вялікамаравія распадацца, часткі яе асноўнай тэрыторыі былі падзелены паміж Багеміяй і Венгерскім каралеўствам.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- История Чехословакии, т. 1. — М., 1956. С. 51-52, 59;