Вялікая Маравія
Вялі́кая Мара́вія, Вялікамара́ўская дзяржа́ва (лац.: Moravia Magna; 833 — 907) — дзяржава заходніх славян у басейне Сярэдняга Дуная, якая ўзнікла ў канцы 8 — пачатку 9 ст. і дасягнула росквіту ў 860—880 гадах, калі яна ахоплівала тэрыторыю сучаснай Маравіі, Славакіі, Чэхіі, Лужыцы, Паноніі, магчыма, Малой Польшчы і часткі славенскіх зямель.
Гістарычная дзяржава | |
Вялікая Маравія | |
---|---|
Moravia Magna | |
VIII стагоддзе — 907
|
|
Сталіца | Веліград |
Мова(ы) | Стараславянская, латынь |
Афіцыйная мова | стараславянская мова |
Рэлігія | Язычніцтва, хрысціянства |
Форма кіравання | Манархія |
Дынастыя | Майміравічы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДзяржава заснавана князем Маймірам І. У 833 годзе Маймір пачынае вайну супраць Прыбны ў Нітры у выніку ў 836 годзе Маймір далучыў да сваіх тэрыторый суседняе Нітранскае княства[1].
Пасля смерці Майміра І у 846 франкскі кароль Людовік Нямецкі, лічачы Маравію вобласцю свайго ўплыву, садзіць на трон Расціслава, пляменніка Майміра, што выхоўваўся пры ўсходнефранкскім двары. Расціслаў імкнецца пазбавіцца апекі і ў 853 дапамог франкскім мяцежнікам, чым развязаў вайну Маравіі з Франкскім Каралеўствам. У 855 франкскія войскі ўварваліся ў Маравію і абрабавалі большую яе частку. Для таго каб узмацніцца Расціслаў пайшоў на кантакт з візантыйскім імператарам Міхаілам. У 864 Людовік зноў урываецца ў Маравію і прымушае прызнаць залежнасць ад Франкаў[2].
У 874 пасля шэрага войнаў паміж франкамі і Маравіяй паміж Людовікам II і Святаполкам ІІ быў заключаны Фархайімскі мір. Святаполк прысягнуў Людовіку на вернасць, але фактычна застаўся незалежным. Пры Святаполку Маравія дасягнула найбольшай магутнасці і пашырэння тэрыторый: у яе склад уваходзіла Заходная Славакія, Чэхія, сербскія плямёны па рацэ Сале, лужыцкія сербы, сілезскія плямёны, вісляне Кракаўскай зямлі, славяне Панноніі.
Заняпад Маравіі прыходзіцца на 895-907 гады. У гэты час адбываецца міжусобная вайна братоў Майміра ІІ і Святаполкам, што моцна аслабіла Маравію. З 902-906 Маравію рабуюць венгры. Як мяркуецца, браты Святаполк і Маймір загінулі у бітве пры Прэсбургу.
Хрысціянізацыя
правіцьПершая місіянерская дзейнасць на тэрыторыі Маравіі датуецца 831 годам, калі ў Рэгенсбургу хрысцілася некалькі мараўскіх князёў, у 845 14 чэшскіх князёў разам з іх дружынамі. Але місіянерская дзейнасць тых дзесяцігоддзяў была цесна звязана з умацаваннем франкскага палітычнага ўплыву, і, зразумеўшы гэта, Расціслаў прыняў меры да стварэння ўласнага кліру. У 863 пляменнік і спадкаемец Майміра Расціслаў запрашае ў Вялікую Маравію з Візантыі місіянераў-асветнікаў Кірыла і Мяфодзія для пашырэння хрысціянскага веравучэння на славянскай мове. У 880 годзе выйшла папская була з дазволам пісьменнасці, створанай Кірылам, і з загадам славіць Хрыста, а таксама чытаць Евангелле на славянскай мове[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікамараўская дзяржава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. С. 369.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая Маравія