Адкрыць галоўнае меню

Моймір I — першы вядомы з крыніц князь вялікамараўскі (830—846). Спрабаваў аб'яднаць шматлікія славянскія плямёны Сярэдняга Падунаўя. У час уладарства Мойміра I паскорылася развіццё феадальных адносін, пачалося пранікненне хрысціянства. Моймір I праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Каля 833 далучыў да Вялікамараўскай дзяржавы Нітранскае княства. У 846 германскі кароль Людовік Нямецкі сагнаў Мойміра I са стальца.

Моймір I
Mojmír I
Mojmir I.jpg
Фрэска ў Зноемскай ратондзе
князь вялікамараўскі
833 — каля 846
Пераемнік: Расціслаў
князь нітранскі
833 — каля 846
Папярэднік: Прыбіна
Пераемнік: Расціслаў
 
Дзейнасць: арыстакрат
Нараджэнне: каля 795
Смерць: 846(0846)
Род: Майміравічы
Бацька: Q66707421?
Nitra moravia 833.png

БіяграфіяПравіць

Шлях да ўладыПравіць

На пачатку IX стагоддзя аб'яднаў пад сваёй беспасярэдняй уладай славянскія плямёны на поўнач ад Дуная, стаў валадаром Мараўскага княства — славянскай дзяржавы, размешчанае ў басейне ракі Морава, левай прытоцы сярэдняга Дуная.

Упершыню назва Маравія згадваецца ў заходніх крыніцах у 822 годзе, калі паслы мараванаў, сярод іншых паслоў славян, прыбылі да двара імператара Франкскай дзяржавы Людовіка I Набожнага[1], аднак ці быў ужо тады Моймір I князем, дакладна не вядома. Князем Моймір названы ў летапісах у 830 годзе.

Царкоўная палітыкаПравіць

Дзеля пашырэння хрысціянства ў Маравіі кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II Нямецкі ў 829 годзе перадаў землі мараванаў пад юрысдыкцыю біскупства Пасау. Князь Моймір падтрымліваў хрысціянскіх місіянераў, спрыяючы пашырэнню хрысціянства. У 831 годзе біскуп Рэгінар Пасаўскі хрысціў Мойміра I і ўсіх мараванаў[2].

КнязяваннеПравіць

Моймір вызнаў над сабой сюзерэнітэт (намінальнае вяршынства) франкскіх імператараў, але захаваўшы поўную палітычную аўтаномію.

У 833 годзе зарганізаваў выправу на Нітранскае княства на тэрыторыі сучаснай заходняй часткі Славакіі. Выгнаўшы тамтэйшага князя Прыбіну, Моймір злучыў мараўскія і нітранскія землі ў адзіную дзяржаву, якая пазней ператварылася ў каралеўства Вялікамаравія. Прыбіна, схаваўшыся ў франкаў, атрымаў у валоданне Блатэнскае княства.

Скарыстаўшыся раздраем у Каралінгскай імперыі, Моймір I на пачатку 840-х гадоў паспрабаваў скінуць франкскае ярмо. У адказ кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II уварваўся ў Маравію ў жніўні 846 года, скінуў Мойміра і паставіў новым князем яго пляменніка Расціслава[3]. Звесткі пра далейшы лёс Мойміра I адсутнічаюць: магчыма, ён загінуў або ўцёк падчас уварвання.

У гэтым жа года Вялікамаравія таксама была ўспадкавана яго пляменнікам.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Аналы каралеўства франкаў (822).
  2. Sommer, Petr, «Bohemia and Moravia», in Berend, Nora, Christianization and the rise of Christian monarchy : Scandinavia, Central Europe and Rus' c. 900—1200, Cambridge, UK; New York: Cambridge University Press, pp. 214—262
  3. Фульдскія аналы (846).

ЛітаратураПравіць

  • Hungarians & Europe in the Early Middle Ages: An Introduction to Early Hungarian History / translated by Nicholas Bodoczky. — Budapest: Central European University Press, 1999. — ISBN 963-9116-48-3.
  • A History of Slovakia: The Struggle for Survival. — New York: St. Martin’s Press, 1996. — С. 25—28. — ISBN 0-312-16125-5.
  • История Чехословакии, т. 1. — М., 1956. С. 51-52, 59;

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
?
князь Вялікай Маравіі
833846
Пераемнік:
Расціслаў