Майсей Саламонавіч Напельбаўм
Майсей Саламонавіч Напельбаўм (14 (26) снежня 1869, Мінск — 13 чэрвеня 1958, Масква) — беларускі, расійскі і савецкі фотамайстар, стваральнік уласнай творчай манеры студыйнага фотаздымка.
Майсей Саламонавіч Напельбаўм | |
---|---|
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 14 (26) снежня 1869[1] ці 26 снежня 1869[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1958[2][3][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вольга Майсееўна Грудцова[d], Ліля Майсееўна Напельбаўм[d] і Іда Майсееўна Напельбаўм[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1884 годзе паступіў вучнем у фотаатэлье мінскага фатографа Восіпа Барэці. Пільны вучань паслядоўна авалодаў капіроўкай здымкаў, рэтушшу і быў дапушчаны да самастойнай здымкі, пазней фотамастак з удзячнасцю ўспамінаў свайго настаўніка[4].
У 1888 годзе пакінуў Мінск, вандраваў па Расіі і іншых краінах. Пабываў у Смаленску, Маскве, Варшаве, Вільні, Еўпаторыі. У час знаходжання ў Амерыцы працаваў у Нью-Ёрку, Філадэльфіі, Пітсбургу. У 1895 годзе вярнуўся ў Мінск і адкрыў павільён партрэтнай фатаграфіі.
У 1910 годзе пераехаў у Санкт-Пецярбург і супрацоўнічаў з часопісам «Сонца Расіі».
У Маскве атэлье Напельбаўма размяшчалася ў доме Аненкавых на рагу Пятроўкі і Кузнецкага Моста, у Петраградзе — на Неўскім, 72.
У студзені 1918 года робіць выдатны партрэт Леніна — адзін з лепшых у фатаграфічнай Ленініяне. У тыя ж гады зрабіў шэраг партрэтаў паплечнікаў Леніна. Сярод іх асабліва ўдалыя Фелікса Дзяржынскага, Вацлава Вароўскага, Луначарскага і іншых.
У 1919 годзе пры падтрымцы Якава Свярдлова арганізоўвае пры УЦВК — першую дзяржаўную фатаграфію.
У 1920—1930 гады фатаграфуе выдатных людзей краіны — артыстаў, пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.
У пачатку 1930-х гадоў Напельбаўм пазбаўлены выбарчых правоў, і як лішэнец падлягаў высылцы з Масквы. З вялікай цяжкасцю здолеў дамагчыся адмены гэтага статуса і ўладкавацца на працу ў фотаатэлье, якое абслугоўвала турыстаў-фотааматараў[5].
Памёр у 1958 годзе. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках.
Сям’я
правіцьБацька паэтак Лілі, Іды і Фрэдэрыкі Напельбаўм, літаратуразнаўкі Вольгі Грудцовай.
Творчасць
правіцьУ аснову сваёй манеры паклаў асаблівыя прыёмы работы са святлом, якія дазваляюць ствараць аскетычны і адначасова яркі і дакладны вобраз партрэтаванага. Напельбаўм — майстар кампазіцыйнага рашэння кадра, выяўленчага нюансу. Пры ўяўнай прастаце партрэты Напельбаўма поўныя ўнутранага драматызму, тыповага для рускай мастацкай традыцыі. Па-майстэрску спалучаў у сваіх працах элементы фармалізму і разуменне фатаграфіі як дакумента.
Нягледзячы на відавочную апалітычнасьць, яшчэ ў 1918 годзе Напельбаўм зрабіў партрэт Леніна, пазней — Сталіна.
У 1938 годзе, падпісаўшы дагавор з прэзідыумам Акадэміі навук СССР, зрабіў вядому серыю партрэтаў правадзейных членаў АН СССР.
Да тэхнічных асаблівасцяў варта аднесці любоў да здымак з адной крыніцай святла, выкарыстанне (найчасцей) аб’ектыва Фохтлендэр Колінеар 420 mm, 1: 7, 7 і прымяненне жывапісных пэндзляў для апрацоўкі негатыву ў працэсе праяўкі.
Званні
правіць- Заслужаны артыст рэспублікі (1935)
Персанальныя выставы М. Напельбаўма
правіць- «М. Напельбаўм» Петраград 1918
- «М. Напельбаўм» Масква 1935, 1946, 1955
Аўтарская кніга
правіць- Наппельбаум М. От ремесла к искусству. — Москва, 1958 (2-е изд., 1972)[1]
- Наппельбаум М. Избранные фотографии: Альбом / Автор статьи Ан. Вартанов. — М.: Планета, 1985. — 106 с.
Кнігі з удзелам М. Напельбаўма
правіць- «STALIN ON LENIN» — Moscow: Foreign Languages Publishing House, 1939
- «Антология Советской фотографии, 1917—1940» — Москва: Издательство ПЛАНЕТА, 1986
Крыніцы
правіць- ↑ а б Наппельбаум Моисей Соломонович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б в Наппельбаум Моисей Соломонович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Mojsej Nappelbaum // The Fine Art Archive — 2003.
- ↑ Неизвестный Наппельбаум. Digital Photo № 102 (октябрь 2011 года), с. 28-35
- ↑ Фотомагазин 2000, с. 58.
Літаратура
правіць- Лев Гурвич. Лишенец // «Фотомагазин» : журнал. — 2000. — № 5. — С. 58—61. — ISSN 1029-609-3.
Спасылкі
правіць- Андранік Антанян. Піктарыялізм на службе рэвалюцыі(нявызн.). Patagrafija (31 сакавіка 2017). Праверана 18 студзеня 2024.
- Фотаздымкі М. С. Напельбаўма на сайце Гісторыя Расіі ў фотаздымках.
- Навукоўцы АН СССР — калекцыя фотапартрэтаў (1920—1950-я), М. С. Напельбаўм на сайце РАН.