Макар Уласавіч Барташоў
Макар Уласавіч Барташоў (7 (20) верасня 1909, г. Жлобін — 7 лютага 1948) — савецкі афіцэр, удзельнік савецка-японскай вайны, камандзір 12-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі Ваенна-паветраных сіл Ціхаакіянскага флоту. Герой Савецкага Саюза (14.9.1945), палкоўнік.
Макар Уласавіч Барташоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1948 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Гады службы | 1929—1948 |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | авіяцыйнай дывізіяй |
Бітвы/войны | Савецка-японская вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Жлобіне цяпер Гомельскай вобласці Беларусі ў сям'і рабочага. Беларус. Член ВКП (б) з 1931 года. Скончыў няпоўную сярэднюю школу.
У ВМС РСЧА з 1929 года[1]. У 1930 годзе скончыў Ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў у Ленінградзе, у 1931 годзе — школу ваенных лётчыкаў у Барысаглебску, а ў 1932 годзе — Ейскую школу марскіх лётчыкаў.
Удзельнік савецка-японскай вайны 1945.
Камандзір 12-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі (ВПС Ціхаакіянскага флоту) палкоўнік М. У. Барташоў асабіста патапіў танкер. Лётчыкі пад яго камандаваннем здзейснілі 532 баявых вылетаў, нанёсшы суперніку адчувальны ўрон.
Лётчыкі-штурмавікі авіядывізіі палкоўніка М. У. Барташова асабліва вызначыліся ў ходзе Харбіна-Гірынскай аперацыі войскаў 1-га Далёкаўсходняга фронту і Ціхаакіянскага флоту і вызваленні 12 жніўня 1945 года гарадоў Юкі (Унгі, КНДР) і Расін (Наджын, КНДР).
9-17 жніўня 1945 года дывізія наносіла ўдары па частках Квантунскай арміі ў партах і на чыгуначных станцыях, знішчыла 12 транспартаў агульным водазмяшчэннем 47 тыс. т, 11 эшалонаў, 5 самалётаў, 4 моста, 7 артылерыйскіх батарэй, 8 складоў, 2 паравоза, 70 вагонаў, электрастанцыю, дэпо і іншае[1].
Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна 12-й штурмавой авіядывізіі прысвоена ганаровае найменне «Расінская».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 верасня 1945 года за ўмелае камандаванне авіядывізіі, асабістую мужнасць і адвагу ў баях з японскімі мілітарыстамі, палкоўніку Барташову Макару Уласавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 7135).
У 1947 годзе камдзіў скончыў акадэмічныя курсы ВПС і СПА пры Ваенна-марской акадэміі.
Загінуў 7 лютага 1948 г. у авіяцыйнай катастрофе пры выкананні службовых абавязкаў.
Узнагароды
правіць- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 7135)
- Ордэн Леніна
- Два ордэна Чырвонага Сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медалі
Памяць
правіць- Пахаваны на воiнскiм мемарыяле на праспекце Міра ў горадзе Калінінградзе[1].
- Імем Героя Савецкага Саюза М. У. Барташова названая вуліца ў яго родным беларускім горадзе Жлобіне[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
Спасылкі
правіць- Макар Уласавіч Барташоў на сайце «Героі краіны»