Максім Аляксандравіч Бурко

беларускі футбаліст

Максім Бурко (нар. 23 студзеня 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра».

Футбол
Максім Бурко
Поўнае імя Максім Аляксандравіч Бурко
Нарадзіўся 23 студзеня 2004(2004-01-23)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Клубная кар’ера[* 1]
2021 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2022— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2022   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 2 (0)
2023   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 22 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

У 2021 годзе пачаў выступаць за дубль сталічнага «Энергетыка-БДУ». У студзені 2022 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», аднак на правах арэнды застаўся ў «Энергетыку-БДУ». У сезоне 2022 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 мая 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (5:0). У далейшым працягваў гуляць пераважна за дубль.

У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[2]. Неўзабаве быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[3].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2021 дубль Энергетык-БДУ   8 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   2 0
2023 Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   22 2

Крыніцы правіць

  1. а б https://energetikbgu.by/player/бурко-максим/
  2. Максим Бурко и Максим Кунский покинули команду (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (28 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2023. Праверана 2 лютага 2023.
  3. Кунский и Бурко пополнили ряды петриковского "Шахтера" (руск.). football.by (28 студзеня 2023). Праверана 29 сакавіка 2023.