Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Максім Лісавы
Maxym Lisovyi.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Аляксеевіч Лісавы
Нарадзіўся 21 мая 1985(1985-05-21)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of Ukraine.svg Украіна
Рост 194 см
Вага 87 кг
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Будзівельнік (Лысычанск)
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2003 Украіна Дняпро (Чаркасы) 7 (0)
2004 — 2006 Украіна Барысфен (Барыспаль) 26 (2)
2004   Украіна Барысфен-2 (Барыспаль) 1 (0)
2006 Украіна Зара (Луганск) 0 (0)
2007 — 2010 Украіна Валынь (Луцк) 87 (13)
2010 — 2011 Украіна Севастопаль 2 (0)
2011   Беларусь Белшына (Бабруйск) 15 (5)
2011 Беларусь Гомель 15 (5)
2012 Беларусь Дынама (Мінск) 11 (0)
2013 Беларусь Дняпро (Магілёў) 20 (0)
2014 Украіна Палтава 21 (2)
2015 — 2016 Украіна Чаркаскі Дняпро 14 (0)
2016 Украіна Палтава 20 (4)
2017 Украіна Крэмінь (Крэмэнчук) 11 (1)
2017 Украіна Сумы 8 (0)
2017 — 2018 Украіна Еднісць (Плыскы)
2018 Украіна Легіён (Палтава)
2019 — Украіна Будзівельнік (Лысычанск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.


Максім Лісавы (нар. 21 мая 1985, Чаркасы, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Будзівельнік» з Лысычанска.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец чаркаскага футбола, гуляў у розных украінскіх клубах, пакуль у 2011 годзе не трапіў на правах арэнды ў бабруйскую «Белшыну». Добра праявіў сябе і ўлетку таго ж года перайшоў у «Гомель», дзе стаў гуляць на пазіцыі нападніка.

У лютым 2012 года перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку выкарыстоўваўся ў якасці нападніка, але пасля прыходу ў клуб Ёвана Дам’янавіча стаў гуляць як атакуючы паўабаронца. У красавіку 2012 года атрымаў траўму, з-за якой адсутнічаў да жніўня. Пасля ўжо не здолеў вярнуць месца ў аснове «Дынама».

У студзені 2013 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У «Дняпры» стала выступаў у аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але не здолеў праявіць сябе. У кастрычніку 2013 быў выстаўлены клубам на трансфер[3] і ў хуткім часе кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4].

У снежні 2013 года падтрымліваў форму з «Палтавай», а ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[5]. З гомельскай камандай праходзіў перадсезонную падрыхтоўку, але ў лютым 2014 года кантракт нечакана быў разарваны[6], пасля чаго Максім вярнуўся на Украіну і стаў іграком «Палтавы».

У студзені 2015 года перайшоў у «Чаркаскі Дняпро»[7], а ў ліпені 2016 года зноў далучыўся да «Палтавы». У пачатку 2017 года стаў іграком крэмэнчуцкага «Крэміня», якому дапамог выйсці ў Першую лігу. У чэрвені 2017 года пакінуў «Крэмінь» і неўзабаве накіраваўся на прагляд у «Сумы», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт. Аднак, згуляў за клуб толькі восем матчаў, пасля чаго пакінуў каманду і пазней далучыўся да аматарскага клуба «Еднісць» з Плыскаў[8]. Пазней выступаў у іншых аматарскіх клубах.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць