Максім Дзмітрыевіч Касараб

беларускі футбаліст

Максім Касараб (нар. 10 чэрвеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Максім Касараб
Поўнае імя Максім Дзмітрыевіч Касараб
Нарадзіўся 10 чэрвеня 2003(2003-06-10)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2023 Беларусь Мінск 44 (2)
2024— Беларусь Дынама (Брэст)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 11 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскім «Дынама», а ў 10 гадоў трапіў у структуру «Мінска». З 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА, тады ж стаў зрэдку прыцягвацца да асноўнай каманды. Упершыню за асноўную каманду «Мінска» згуляў 5 верасня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы.

Перад сезонам 2021 стаў трывала трэніравацца з асноўнай камандай клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2022 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, а ў 2023 годзе зноў пачаў выступаць за асноўны склад сталічнага клуба. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[3].

У студзені 2024 года падпісаў трохгадовае пагадненне з брэсцкім «Дынама»[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

24 сакавіка 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2025 супраць Андоры (0:0) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск   11 1
2020 дубль Мінск   21 2
2021 Д1 Мінск   21 1
2022 дубль Мінск   1 0
2023 Д1 Мінск   23 1

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_kasarab/
  2. https://fcminsk.by/player/maksim-kasarab/
  3. Касараб покинул "Минск" (руск.). football.by (30 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.
  4. Брестское "Динамо" объявило о трансфере Касараба (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 18 студзеня 2024.