Максім Леанідавіч Лотыш

беларускі футбаліст

Максім Лотыш (нар. 10 лютага 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Футбол
Максім Лотыш
Поўнае імя Максім Леанідавіч Лотыш
Нарадзіўся 10 лютага 2001(2001-02-10)[1] (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 170 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Астравец
Клубная кар’ера[* 1]
2017 Беларусь Мінск 0 (0)
2018—2022 Беларусь Дынама (Брэст) 3 (0)
2022—2023 Беларусь Слонім-2017 39 (5)
2024— Беларусь Астравец
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», дзе добра заявіў аб сабе на юнацкім узроўні, стаўшы ў 2017 годзе найлепшым бамбардзірам першынства Беларусі да 16 гадоў з 27 мячамі. Таксама ў 2017 годзе пачаў выступаць за дубль «Мінска». У лістападзе і снежні 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў кракаўскай «Вісле»[2], а ў лютым 2018 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»[3], дзе таксама стаў гуляць за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Дынама» 29 ліпеня 2018 года, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, па пенальці 2:1), у гэтым матчы выступалі пераважна рэзервісты брэсцкага клуба.

У сезоне 2020 стаў часцей прыцягвацца да асноўнага складу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:0). У сезоне 2022 не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[4].

У ліпені 2022 года стаў іграком «Слоніма-2017»[5], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[6].

У студзені 2024 года адправіўся на прагляд у «Астравец» і ў лютым афіцыйна папоўніў склад каманды[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   9 0
2018 дубль Дынама   26 4
2019 дубль Дынама   1 0
2020 дубль Дынама   26 5
2021 Д1 Дынама   3 0
2022 (1) дубль Дынама   ? 4
2022 (2) Д2 Слонім-2017   8 0
2023 Д2 Слонім-2017   31 5

Крыніцы правіць

  1. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_lotysh/
  2. Футболист "Минска" Лотыш отправится на просмотр в краковскую "Вислу" (руск.). football.by (27 лістапада 2017). Праверана 14 лютага 2024.
  3. Игрок юношеской сборной Беларуси сменил "Минск" на брестское "Динамо" (руск.). football.by (5 лютага 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  4. Три футболиста покинули брестское "Динамо". Орешкевич может оказаться в БАТЭ (руск.). football.by (27 чэрвеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  5. Максим Лотыш перешел в "Слоним-2017" (руск.). football.by (29 ліпеня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Лотыш вернулся в "Слоним-2017" (руск.). football.by (21 лютага 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Лотыш и Апанасович стали игроками "Островца" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 14 лютага 2024.