Максім Міхайлавіч Чарняўскі
Максім Міхайлавіч Чарня́ўскі (нар. 6 жніўня 1976, г. Мінск) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (2005).
Максім Міхайлавіч Чарняўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі |
Маці | Святлана Чарняўская[d] |
Жонка | Алеся Сяргееўна Чарняўская[d] |
Род дзейнасці | археолаг, даследчык, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2005) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і археолага Міхаіла Чарняўскага і ўрача-педыятра Святланы Чарняўскай. Скончыў 1993 годзе Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа[4], у 1998 годзе БДУ, у 2001 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі НАНБ. З 2001 г. працуе ў аддзеле археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьВывучае праблемы позняга неаліту і ранняга бронзавага веку ў паўночна-усходняй Беларусі (Паазер’е), паўночнабеларускую і ўсвяцкую археалагічныя культуры. Даследаваў паселішчы Асавец 2, 7, Крывіна 3, Сосенка 3, Бярэшча 1, 2; выявіў больш за 10 новых помнікаў і месцазнаходжанняў.
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Алесяй Карнейчык (нар. 20 верасня 1976), спецыялістам па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва, мае дачку Дануту-Марыю (нар. 2003)[5]
Зноскі
- ↑ ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ а б ORCID Public Data File 2020 — 2020. — doi:10.23640/07243.13066970.V1 Праверана 10 студзеня 2021.
- ↑ Дзяржава больш не пагражае існаваньню Беларускага гуманітарнага ліцэю(недаступная спасылка)
- ↑ Радавод