Максім Сяргеевіч Кавальчук

беларускі футбаліст

Максім Кавальчук (нар. 5 сакавіка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Максім Кавальчук
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Кавальчук
Нарадзіўся 5 сакавіка 2000(2000-03-05)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 171 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Брэст) 5 (0)
2019   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 2 (0)
2021   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 1 (0)
2023 Беларусь Ніва (Доўбізна) 23 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 красавіка 2024.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, на наступны год замацаваўся ў яго складзе. Перад сезонам 2019 прымаў удзел у трэніровачным зборы асноўнай каманды брэстчан у ААЭ, пазней вярнуўся ў дубль.

У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Энергетык-БДУ»[2]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4), аднак у асноўным выступаў за дубль сталічнага клуба. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Дынама»[3]. Прапусціў першую палову сезона 2020, пасля стаў прыцягвацца да дубля, заставаўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе.

У лютым 2021 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Дынама». У першай палове на поле не з’яўляўся, заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[4], аднак згуляў толькі ў адным матчы, 17 кастрычніка 2021 года супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[5]. Сезон 2022 правёў у складзе «Дынама», дзе зрэдку з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену.

У сакавіку 2023 года папоўніў склад «Нівы» з Доўбізны[6]. У лістападзе 2023 года прыпыніў кар’еру з-за прызыву ў армію[7].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   7 0
2018 дубль Дынама   24 1
2019 (1) дубль Дынама   16 1
2019 (2) Д1 Энергетык-БДУ   2 0
2020 (2) дубль Дынама   5 0
2021 (1) дубль Дынама   7 0
2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ   1 0
2022 Д1 Дынама   5 0
2023 Д2 Ніва   23 1

Крыніцы правіць

  1. а б https://dynamo-brest.by/player/maksim-kovalchuk
  2. Максим Ковальчук продолжит карьеру в Энергетике-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Дынама» (1 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2019.
  3. Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в "Энергетик"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022.
  5. "УБАЙДУЛЛАЕВ И КОВАЛЬЧУК ПОКИНУЛИ КОМАНДУ". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» [руская]. 2021-12-11. Архівавана з арыгінала 2021-12-11. Праверана 2021-12-11.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  6. "Нива" подписала ряд игроков (руск.). football.by (5 сакавіка 2023). Праверана 9 красавіка 2024.
  7. Полузащитник "Нивы", у которого лишь осенью завершится срочная служба, заявил о желании играть за клуб из Долбизно (руск.). football.by (11 сакавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.