Максім Сяргеевіч Кунскі

беларускі футбаліст

Максім Кунскі (нар. 9 студзеня 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Максім Кунскі
Поўнае імя Максім Сяргеевіч Кунскі
Нарадзіўся 9 студзеня 2003(2003-01-09)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 0 (0)
2021—2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2022   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 7 (0)
2023   Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец РЦАР БДУ, у 2019—2020 гадах выступаў за дубль «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[2], дзе таксама выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў за асноўны склад «Шахцёра» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У студзені 2022 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ» на правах арэнды[3]. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, з ліпеня гуляў толькі за дубль. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб[4].

У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра»[5], аднак ужо ў красавіку быў пераведзены ў дубль салігорскага клуба. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Шахцёр».

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Энергетык-БДУ   1 0
2020 дубль Энергетык-БДУ   4 2
2021 дубль Шахцёр (Салігорск)   22 4
2022 Д1 Энергетык-БДУ   7 0
2023 (пач.) Д2 Шахцёр (Петрыкаў)   4 0
2023 дубль Шахцёр (Салігорск)   ? ?

Крыніцы правіць

  1. а б https://energetikbgu.by/player/кунский-максим/
  2. Два игрока продлили контракты с клубом (руск.). Афіцыйны сайт салігорскага «Шахцёра» (19 студзеня 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
  3. "Максим Кунский вернулся в «Энергетик»-БГУ". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» [руская]. 2022-01-14. Архівавана з арыгінала 2022-03-24. Праверана 2022-03-27.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  4. "Максим Бурко и Максим Кунский покинули команду". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» [руская]. 2023-01-28. Архівавана з арыгінала 26 красавіка 2023. Праверана 2023-02-02.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  5. Ряды петриковского "Шахтера" пополнили 8 футболистов (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 18 сакавіка 2024.