Макс Захаравіч Пенсон

Макс Захаравіч Пенсон (17 сакавіка 1893, Веліж — 1959, Ташкент, Узбекская ССР) — вядомы савецкі, яўрэйскі фатограф, фотамастак, фотакарэспандэнт газеты «Праўда Усходу» і ўсесаюзнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.

Макс Захаравіч Пенсон
Дата нараджэння 17 сакавіка 1893(1893-03-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1959[2][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Miron Penson[d] і Дзіна Максімаўна Хаджаева-Пенсон[d]
Род дзейнасці фатограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Макс Пенсон нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні 17 сакавіка 1893 ў сям’і пераплётчыка, работніка мясцовай друкарні. Скончыў Веліжскае гарадское вучылішча ў 1911 годзе, затым паўгады вучыўся ў мастацкай школе ў Міргарадзе Палтаўскай губерні, а затым у мастацка-прамысловай школе тварыства імя Антакольскага (у дэкаратыўна-малярным аддзеле) у Вільні.

У 1915 годзе Макс Пенсон з сям’ёй пераехаў у Каканд, дзе да 1917 года працаваў спачатку рахункаводам і адначасова настаўнікам малявання ў мясцовай школе. Затым з 1917 па 1922 год працаваў у Какандскім аддзеле Народнай адукацыі ў якасці загадчыка вучэбна-вытворчымі майстэрнямі.

З 1923 года па распараджэнні Наркамасветы быў адкліканы ў горад Ташкент. Затым пасля скарачэння штатаў у Наркамасветы працаваў да 1925 рахункаводам у тытунёвай майстэрні ў Ташкенце. З 1925 года пачаў рабіць фотарэпартажы і з 1926 года пачаў працаваць фотакарэспандэнтам у рэдакцыі газеты «Праўда Усходу». Яго фотарэпартажы былі вельмі папулярныя ў Савецкім Саюзе ў 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Супрацоўнічаў з часопісам «СССР на будоўлі». Самая вядомая яго фатаграфія — партрэт «Узбекскай Мадоны», які атрымаў вышэйшую ўзнагароду на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, — вызваленая мусульманка, якая зняла чадру і корміць грудзьмі дзіцяці.

У 1949 годзе па загаду органаў НКУС яму было забаронена працягваць працу ў якасці фотакарэспандэнта. На гэтым яго праца ў якасці публічнага фотамастака была спыненая.

Памёр Макс Пенсон, у Ташкенце ў 1959 годзе.

Сям’я

правіць

Ажаніўся з Лізаветай Міронаўнай Глаўберзон, сям’я якой была родам з Пінска. Мелі чатырох дзяцей, у тым ліку[4][5]:

Выбраныя персанальныя выстаўкі

правіць
  • 2007 — Лондан, Вялікабрытанія, Gilbert Collection
  • 2005 — Ташкенцкі Дом фатаграфіі, Ташкент, Узбекістан
  • 2004 — Штаб-кватэра ААН
  • 2003 — Міжнародны фотафестываль, Рым, Італія
  • 2003 — Маскоўскі Дом Фотаздымкаў, Масква, Расія
  • 2001 — Музей фатаграфіі «Bildens Hus», Сунсвал, Швецыя
  • 2000 — Цэнтр мастацтваў, Масква, Расія
  • 1998 — Луўр, Парыж, Францыя
  • Музей сучаснага мастацтва, Ніца, Францыя

Кнігі Макса Пенсона

правіць
  • Макс Пенсон / Max Penson Carre Noir, Paris 1997 ISBN 2-909569-09-8
  • Пенсон / Penson Альбом Составитель: И.Галеев, Издательство Скорпион. 2006 г. 304 стр. ISBN 5-86408-133-7

Публікацыі ў кнігах

правіць

Зноскі

Спасылкі па тэме

правіць