Маладзечанскі настаўніцкі інстытут
Маладзечанскі настаўніцкі інстытут (поўная назва — Маладзечанскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут Міністэрства асветы БССР) — дзяржаўная педагагічная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў г. Маладзечна з 1947 па 1955 гг. Згодна некаторых звестак, не даваў вышэйшай адукацыі[1]. Пры Інстытуце дзейнічала завочнае аддзяленне і нават месячныя курсы[2]. Закрыты падчас узбуйнення педагагічных навучальных устаноў.
Маладзечанскі настаўніцкі інстытут | |
---|---|
Заснаваны | 1947 |
Год закрыцця | 1955 |
Краіна |
Успаміны пра інстытут
правіцьВ. П. Цітовіч, які ў 1952 годзе паступіў у Маладзечанскі настаўніцкі інстытут на фізіка-матэматычнае аддзяленне, узгадваў пра час свайго навучання: «Стыпендыі хапала на хлеб і ваду. Сярод студэнтаў дзейнічала каса ўзаемадапамогі. Пры крайняй неабходнасці з яе выдзялялі грошы на пакупку адзення. Для сучаснай моладзі ўмовы нашага студэнцкага жыцця здадуцца пеклам, а для нас, хто перажыў вайну і пасляваенную разруху, гады вучобы былі раем. Усе цяжкасці мы пераносілі мужна, на лёс не скардзіліся. Уся краіна перажывала вялізныя цяжкасці. Задача стаяла выжыць… Падручнікаў і вучэбнай літаратуры не было, але мы вучыліся з вялікім стараннем. Нашы выкладчыкі не мелі вучоных ступеняў і званняў, але яны ў дасканаласці ведалі свой прадмет і імкнуліся як мага больш даць нам ведаў. Бо мы атрымлівалі адну з самых прэстыжных прафесій. Яшчэ з польскіх часоў самымі паважаемымі людзьмі былі настаўнік, урач і святар. Перад імі знімалі шапку за 20 метраў[3].»
Галіна Сямёнаўна Рыжэвіч, настаўніца гісторыі Залескай школы, якая паступала ў інстытут у 1951 годзе, узгадвае: «На той час настаўнікаў не хапала, таму ў інстытуце рыхтавалі спецыялістаў шырокага профілю[4]».
Дырэктары
правіць- Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (1953—1955)
Вядомыя выпускнікі
правіць- Андрэй Піліпавіч Прохарчык (нар. 1928) — беларускі вучоны, празаік.
Вядомыя выкладчыкі
правіць- Ісідар Самуілавіч Бас (1913—?) — беларускі літаратуразнавец.
- Мікола Іванавіч Ермаловіч (1921—2000) — беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнаўца, заснавальнік новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі.
- Васіль Іванавіч Новікаў (1911—?) — выкладчык і дзяржаўны чыноўнік, узначальваў кафедру марксізму-ленінізму Інстытута ў 1947 г[5].
Зноскі
- ↑ [1](недаступная спасылка)
- ↑ [2] Архівавана 1 снежня 2020.
- ↑ В. Атрошка Настаўнік Архівавана 12 чэрвеня 2021. // Міёрскія навіны
- ↑ Святлана СТАНКЕВІЧ Яе вучням — усяго па 60(недаступная спасылка) // Рэгіянальная газета
- ↑ Г. Напрэеў Новікаў Васіль Іванавіч // Выдатныя вучоныя нашы землякі
Спасылкі
правіць- Зональный государственный архив в г. Молодечно // Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларуси
- Спецыян Вікторыя Алегаўна ДЗЕЙНАСЦЬ МАЛАДЗЕЧАНСКАГА НАСТАЎНІЦКАГА ІНСТЫТУТА Архівавана 12 чэрвеня 2020.. Рэфэрат
- Агляд падзей у раённай газеце за чэрвень 1969 года(недаступная спасылка) // Працоўная слава (успаміны пра ветэрана ВАВ С. С. Кузняцова, які вучыўся ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце)
- Заслужаныя работнікі рэспублікі. Народнай адукацыі // Любанщина