Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі
Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі (12 чэрвеня 1912, в. Мачаск, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 1990) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1955), дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Дзмітрый Спірыдонавіч Маркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1990 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Барысаўскі педагагічны тэхнікум, Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1938), Авіяшкола (1939), Інстытут павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў марксізму-ленінізму Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі (аспірантура, 1955).
Працаваў у сямігадовай школе ў в. Мачаск (1930—1934, дырэктар), Міністэрстве асветы БССР (1938, начальнік упраўлення сярэдніх школ), Доме Чырвонай Арміі (1939—1941, начальнік), Брэсцкім педагагічным вучылішчы (1945—1953, дырэктар), Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце (1953—1955, дырэктар), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1955, у 1955—1973 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: палітычная гісторыя; арганізацыя адукацыі.
Узнагароды
правіцьОрдэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Почета», Працоўнага Чырвонага Сцяга і інш[1][2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- Маркоўскі Дзмітрый Спірыдонавіч, кандыдат гістарычных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»