Малаплотніцкая шкляная мануфактура
Малапло́тніцкая шкляна́я мануфакту́ра — колішняя мануфактура, якая дзейнічала ў 1842—1898 гадах у маёнтку Малая Плотніца (цяпер вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці). Вырабляла ліставое шкло, бутэлькі і іншы посуд. У 1879 годзе працавала 16 чалавек, выпушчана 90 скрынак ліставога шкла, 100 тысяч штук бутэлек і іншага посуду. У 1898 годзе працавала 80 чалавек.
Літаратура
правіць- Малаплотніцкая шкляная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 10.