Малая Бароўка
Малая Бароўка (трансліт.: Malaja Baroŭka, руск.: Малая Боровка, да 1958 года — Дары 2) — былая вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Дарскага сельсавета. З 1973 года ў складзе Магілёва, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада[1].
Вёска
Малая Бароўка
| ||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1918—1923 гадах у складзе Лупалаўскага павета Магілёўскай губерні, у 1924—1930 — Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі, у 1924—1954 — Грабянёўскага, Таранаўскага сельсаветаў, з 16 ліпеня 1954 года — Дарскага сельсавета Магілёўскага раёна[1]. З 22 ліпеня 1960 года да 15 студзеня 1965 года вёска ўваходзіла ў склад Вяйнянскага сельсавета[2]. З 15 студзеня 1965 года вёска ў складзе Дарскага сельсавета.
27 сакавіка 1973[3] года ўвайшла ў склад Кастрычніцкага раёна Магілёва[1].
Забудова
правіцьГалоўныя вуліцы Кісялёва, Прытыцкага, Цютчава, Л. Маневіча, Багдановіча, Пярова, Казлова, Школьная, Майская, А. Блока, Паплаўская, завулак Паплаўскі і інш. Планіроўка нерэгулярная, пераважае сядзібная забудова[1].
Зноскі
- ↑ а б в г Малая Боровка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 марта 1973 г. «О включении в городскую черту города Могилева некоторых населенных пунктов Могилевского района Могилевской области» Архівавана 1 мая 2019.
Літаратура
правіць- Малая Боровка // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Малая Бароўка