Малое Уклейна
Мало́е Укле́йна — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 18 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўнач ад вёскі Капылоўшчына, у басейне ракі Альзініца.
Малое Уклейна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 173,8 м |
Даўжыня | 0,53 км |
Шырыня | 0,24 км |
Плошча | 0,09 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,39 км |
Найбольшая глыбіня | 6,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 4,65 м |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,53 км, найбольшая шырыня 0,24 км. Найбольшая глыбіня 6,3 м, сярэдняя — 4,65 м. Даўжыня берагавой лініі 1,39 км. Аб’ём вады ў возеры 0,42 млн м³.
Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком. На поўдні ўпадае ручай, на ўсходзе выцякае ручай у возера Вялікае Уклейна.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н. А. Рак, С. Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1974 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)