Вялікае Укле́йна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Альзініца. Знаходзіцца за 16 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, прыкладна за 1,6 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Кублічы, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Скачыхі, каля аўтамабільнай дарогі Н3706.

Вялікае Уклейна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 169,8[1] м
Даўжыня 1,2 км
Шырыня 0,47 км
Плошча 0,39 км²
Аб’ём 0,00283 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,91 км
Найбольшая глыбіня 17,5 м
Сярэдняя глыбіня 7,3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,32 ‰
Празрыстасць 1,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 25,9 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вялікае Уклейна (Беларусь)
Вялікае Уклейна
Вялікае Уклейна
Вялікае Уклейна (Віцебская вобласць)
Вялікае Уклейна
Вялікае Уклейна
Map

Плошча паверхні возера 0,39 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 0,47 км, даўжыня берагавой лініі 2,91 км. Найбольшая глыбіня 17,5 м, сярэдняя 7,3 м. Аб’ём вады ў возеры 2,83 млн м³. Плошча вадазбору 25,9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 15—25 м. Заходнія схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 3—5 м. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Зона мелкаводдзя вузкая і займае каля 13 % плошчы. У паўночна-ўсходняй частцы возера востраў. Дно да глыбіні 5—6 м пясчанае, глыбей — высланае крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 3 м і займае каля 20 % плошчы дна.

Возера Вялікае Уклейна праточнае. Упадаюць ручаі, у т. л. з возера Малое Уклейна. У паўночна-ўсходняй частцы выцякае ручай у возера без назвы і праз яго ў возера Гародна.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, лешч, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1974 год. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)