Малы́я Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Malyja Ščytniki, руск.: Малые Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 23 кіламетры на поўнач ад Брэста, 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Вёска
Малыя Шчытнікі
Малыя Шчытнікі. Царква 02.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 820 081
Малыя Шчытнікі на карце Беларусі ±
Малыя Шчытнікі (Беларусь)
Малыя Шчытнікі
Малыя Шчытнікі (Брэсцкая вобласць)
Малыя Шчытнікі

ГісторыяПравіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце ВКЛ. У 1566 годзе ў Берасцейскім старостве, належала зямянам Гарнастаевым. У 1742 годзе ў прысядзібным парку пабудаваны з цэглы невялікі касцёл.

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пан Ф.Паніхвіцкі сумесна з мясцовым святаром А.Будзіловічам пабудаваў мураваную праваслаўную царкву з драўлянай званіцай. У 1886 годзе сяло, цэнтр маёнтка Шчытнікі; 96 мужчын, 102 жанчыны. У 1890 годзе маёнтак належаў пані В.Дхумоўскай, якая мела, якая мела 437 дзесяцін зямлі.

У 1905 годзе вёска (78 жыхароў) у Лышчыцкай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі на фронце 10 жыхароў.

НасельніцтваПравіць

  • 63 гаспадаркі, 134 жыхары (2005)
  • 31 двор, 137 жыхароў (1921)
  • 47 двароў, 235 жыхароў (1941)
  • 234 жыхары (1959)
  • 163 жыхары (1970)
  • 63 гаспадаркі, 116 жыхароў (1997)

СлавутасціПравіць

  • За 1 кіламетр на паўночны захад ад вёскі, ва ўрочышчы Кірганы, знаходзіцца археалагічны помнік — курганны могільнік (мясцовая назва: Шведскія магілы).
  • Свята-Пакроўская царква.
 
Мемарыяльны камень Казіміру Лышчынскаму

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць