Дзяцел малы[1] (Picoides minor) — птушка сямейства дзятлавых.

Малы дзяцел
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Picoides minor Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1145278
NCBI  1517834

Апісанне правіць

Стракатая, невялікая птушка. Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 25-30 см.

Спіна чорная ў белыя палоскі. Спод цела белаваты, без чырвонага. У самца чырвоная «шапачка» і белы лоб, у самкі верх галавы белаваты. У маладых спод цела карычняваты, часам чырвоная «шапачка». Стукае далікатна па тонкіх галінках.

Пашырэнне правіць

Арэал: Палеарктыка (акрамя поўначы і поўдня). На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы і качуючы від.

Насяляе розныя тыпы асветленых дрэвастояў з лісцевымі дрэвамі, рачныя даліны, парослыя дрэвамі, сады, групы дрэў сярод палёў, алеі, урбанізаваныя тэрыторыі. Пазбягае сухіх бароў і цёмных дрэвастояў.

Аселы, узімку вандруе ў межах гнездавога арэала, часам у выглядзе інвазій.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ў дупле ў мяккім дрэве, у ствале або бакавых галінах на рознай вышыні — ад 1 м ад зямлі да вяршаліны дрэва — нават да 10 м, без высцілкі. Глыбіня гнездавой камеры 10-18 см, шырыня — 10-20 см, Дыяметр адтуліны 3-4 см.

 
Яйкі Dendrocopos minor hortorum

Яйкі 5-6 (часам 3-8) эліптычныя, падоўжаныя з вострым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя.

Падвіды правіць

  • D. m. minor — паўночны ўсход Еўропы ад Скандынавіі да Урала;
  • D. m. hortorum — Цэнтральная і Заходняя Еўропа;
  • D. m. comminutus — Англія, Уэльс;
  • D. m. buturlini — Паўднёвая Еўропа ад Іспаніі да Грэцыі і Румыніі;
  • D. m. danfordi — Грэцыя, Малая Азія;
  • D. m. colchicus — Каўказ;
  • D. m. quadrifasciatus — паўднёвы Каўказ.

Заўвагі правіць

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Dendrocopus minor

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.