Мальхама Тактыкал
Мальхама Тактыкал (англ.: Malhama Tactical) — інструктарская і ваенная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі, займаецца навучаннем навабранцаў сірыйскай апазіцыі. З’яўляецца складовай часткай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» і супрацьстаіць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» і рэжыму Башара Асада.
Мальхама Тактыкал | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Хаят Тахрыр аш-Шам |
Ідэалогія | джыхадзізм |
Этнічная прыналежнасць | чачэнцы, узбекі, таджыкі, арабы |
Рэлігійная прыналежнасць | іслам (сунізм) |
Лідары |
|
Актыўная ў | Сірыя |
Саюзнікі | Сірыйская апазіцыя |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Сірыі, Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі, Ісламская дзяржава |
Колькасць членаў | 100—200+ |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Сірыі |
ГісторыяПравіць
СтварэннеПравіць
Утворана ў 2013 годзе узбекскім джыхадзістам, вядомым пад псеўданімам Абу Рофік[1], і дзейнічае ў правінцыях Ідліб і Алепа[2]. Цесна звязана з «Джабхат Фатх аш-Шам» і яе пераемніцай «Хаят Тахрыр аш-Шам», а таксама супрацоўнічае з «Аджнад аль-Каўказ» і «Ахрар аш-Шам» і іншымі групоўкамі ў Сірыі, якія ідэнтыфікуюць сябе з сірыйскай апазіцыяй і вядуць узброеную барацьбу з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» і ўрадам Сірыі[3][2][4]. Група атрымала вядомасць у 2016—2017 гадах, калі аб ёй сталі пісаць розныя расійскія і замежныя інфармацыйныя выданні[2][5], у прыватнасці, у расійскіх СМІ яе называюць «ісламісцкай прыватнай ваеннай кампаніяй»[6][7][5]. Паводле другога лідара Абу Салмана Беларусі, група актыўна з 2013 года і з тых часоў ўдзельнічае ў баявых дзеяннях[8]. Адзначаецца, што яе байцы значна лепш падрыхтаваны, чым іншыя сірыйскія баевікі, і добра экіпіяваны[9].
Удзел у баявых дзеянняхПравіць
У маі і ліпені 2017 года «Мальхама Тактыкал» праводзіла рэйды супраць урадавых сіл у заходняй правінцыі Алепа разам з «Аджнад аль-Каўказ»[10]. У лістападзе 2018 года «Мальхама Тактыкал» сумесна з «Хаят Тахрыр аш-Шам» правялі начны рэйд на расійска-сірыйскую базу, падчас якога былі забіты васемнаццаць урадавых салдат і сямёра расійскіх[11].
КіраўніцтваПравіць
Паводле звестак газеты Al-Masdar News, яе заснавальнік Абу Рофік быў забіты ў выніку авіяўдару 7 лютага 2017 года[12]. Пасля забойства другога лідара Абу Салмана Беларусі, выхадца з Беларусі[13], арганізацыю ўзначаліў Алі аш-Шышані, ураджэнец Чачэнскай Рэспублікі, які ваяваў на баку сірыйскай апазіцыі з пачатку грамадзянскай вайны[14][15]. Паводле яго сцвярджэння, за гады існавання МТ праз яе падрыхтоўку прайшлі больш за пяць тысяч навабранцаў, уключаючы прадстаўнікоў элітных падраздзяленняў, у тым ліку атрада, вядомага як «Чырвоныя павязкі»[15].
Камандзіры-інструктарыПравіць
Зноскі
- ↑ Как «русские наемники» продали сирийский джихад (руск.) . Газета.Ru. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022.
- ↑ а б в Malhama Tactical (JFS /Conquest of al-Sham Front)(нявызн.) . TRAC. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022.
- ↑ Rao Komar, Christian Borys, Eric Woods. The Blackwater of Jihad(нявызн.) . Foreign Policy. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2017.
- ↑ Who is Training Mujahideen Special Forces?(нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2021.
- ↑ а б Malhama Tactical. Частная армия джихада(нявызн.) . rnbee.ru. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017.
- ↑ Русскоязычные инструкторы исламистской ЧВК "Мальхама Тактикал" тренируют боевиков ХТШ в "идлибской зоне" » E-News.su | Cамые свежие и актуальные новости Новороссии, России, Украины, Мира, политика, аналитика . e-news.su. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2019.
- ↑ а б Боевики исламистской ЧВК "Мальхама Тактикал" в Идлибе . www.planetnew.ru.
- ↑ Abu Salman Belarus (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2018. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ Malhama Tactical, The Fanatics Tactical Guru! -(нявызн.) . The Firearm Blog (12 снежня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2018.
- ↑ Neil Hauer. North Caucasian Militants May Be Seeking Syria Exit . Atlantic Council (19 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2018.
- ↑ Daring Rebel Night Raid: Seven Russians Dead(нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022.
- ↑ "Malhama Tactical" - so-called"Islamic private military company" ... Myth and reality . www.wardiary.net. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 20212021-10-09. Праверана 15 жніўня 2022.
- ↑ а б Сирия: глава исламистской ЧВК "Мальхама Тактикал" - выходец из Белоруссии - уничтожен в Идлибе - Ирина Репьёва — КОНТ (руск.) . cont.ws. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020.
- ↑ Joanna Paraszczuk. Interview with Ali Al-Shishani, New Commander of Malhama Tactical (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2019.
- ↑ а б Newcaucasus. Али аш-Шишани: «Как и все чеченцы в Сирии, я скучаю по Чечне» | NewСaucasus(нявызн.) . Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2021.
- ↑ СМИ: Глава исламистской ЧВК, выходец из Белоруссии, уничтожен в Идлибе (руск.) . EADaily. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020.