Мальхер Станіслававіч Шэмет
Мальхер Шэмет, Мельхіёр Шэмет (? — 1570) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мальхер Шэмет | ||
![]() Герб «Лебедзь» | ||
| ||
---|---|---|
1566 — 1570 | ||
Папярэднік | пасада створана | |
Пераемнік | Мікалай Тальваш | |
Смерць | 1570 | |
Род | Шэметы | |
Бацька | Станіслаў Мікалаевіч Шэмет | |
Маці | Ганна Кезгайла | |
Жонка | 1) Багуміла Прытуліс 2) Альжбета Глябовіч | |
Дзеці | Вацлаў, Мальхер, Ян, Крысціна |
Быў падстаростам жамойцкім, цівун рэтаўскі з 1548, бяржанскі ў 1550, староста дынабургскі ў 1560, кашталян жамойцкі з 1566.
Сям'яПравіць
Сын Станіслава Шэмета і Ганны Кезгайлы.
Быў жанаты з Альжбетай Глябовіч, дачкой віленскага ваяводы Яна Глябовіча. Меў сыноў Вацлава, кашталяна смаленскага, Мальхера, падкаморага віленскага і Яна, старосту батоцкага. Дачка Крысціна выйшла замуж за Войцеха Білевіча.
КрыніцыПравіць
- Шэметы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 766. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.