Малін Акерман

канадская актрыса і мадэль

Малін Марыя Акерман (шведск.: Malin Maria Åkerman; нар. 12 мая 1978, Стакгольм, Швецыя) — канадская актрыса і мадэль шведскага паходжання, вядомая дзякуючы сваім камедыйным ролям.

Малін Акерман
шведск.: Malin Maria Åkerman
Дата нараджэння 12 мая 1978(1978-05-12) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, спявачка, музыкант, мадэль, кінаактрыса
IMDb ID 0015196
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Малін Акерман нарадзілася ў Стакгольме, Швецыя. Яе маці — Пія (у дзявоцтве Сундстрэм) была настаўніцай аэробікі, а ў вольны час падзарабляла мадэллю, а бацька — Магнус працаваў страхавым брокерам. Калі Малін было два гады, сям’я пераехала ў Таронта, Канада. Пасля разводу бацькоў бацька Малін вярнуўся ў Швецыю, а маці з дачкой засталіся ў Канадзе. Па заканчэнні школы Малін вучылася ў Ёркскім універсітэце. Ва ўзросце 17 гадоў мінула адбор у мадэльнае агенцтва Ford Models і некалькі гадоў працавала мадэллю. Затым, пераехаўшы ў Каліфорнію, пачала кар’еру актрысы.

У 1997 годзе Малін дэбютавала як актрыса ў канадскім серыяле «Зямля: Апошні канфлікт» у ролі робата. Акерман ў пачатку кар’еры з’явілася ў некалькіх канадскіх тэлешоў, перш чым у 2005 годзе атрымаць сваю ролю-прарыў з сіткоме канала HBO «Вяртанне» з Лізай Кудрау. Серыял меў поспех у крытыкаў, але ў рэшце рэшт быў зачынены пасля аднаго сезона, а Акерман пасля атрымала асноўныя ролі ў кінафільмах «Дзяўчына маіх кашмараў» (2007) і «27 вяселляў» (2008).

Акерман з’явілася ў некалькіх паспяховых кінафільмах, дзе, у асноўным, выконвала камедыйныя ролі другога плана. Яна адыграла асноўную жаночую ролю ў фільме 2009 года «Захавальнікі», а пасля вярнулася да роляў другога плана ў камедыях «Прапанова», «Формула кахання для вязняў шлюбу» і «Рок на стагоддзі».

Зноскі