Малітоўнік Гертруды
Кодэкс Гертруды (таксама вядомы як Кодэкс Эгберта, Кодэкс Трыра або Малітоўнік Гертруды) — ілюмінаваны рукапіс, напісаны ў Сярэдневякоўі, які захоўваецца ў муніцыпальным музеі горада Чывідале, Італія.
| ||
Малітоўнік Гертруды | ||
National Archaeological Museum of Cividale del Friuli[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова Псалтыр была створана манахамі абацтва Райхенау ў канцы X стагоддзя для архібіскупа Эгберта з Трыра. У сярэдзіне XI стагоддзя кніга перайшла да Гертруды, мужам якой быў Ізяслаў I Яраславіч. Яна ўключыла ў кодэкс свой лацінскі малітоўнік (каля 90 малітваў, верагодна запісаных рукой самой Гертруды), а пасля прыбыцця Гертруды ў Кіеў каля 1043 г. у рукапіс былі дададзеныя пяць мініяцюр візантыйскага пісьма. У выніку кніга стала прадстаўляць сабой дзіўнае спляценне візантыйскіх і раманскіх традыцый. Дададзеныя ў Кіеве мініяцюры з'яўляюцца арыгінальнымі мясцовымі працамі, так на адной змешчана выява ўшанаванай кіеўскай іконы Багародзіцы «Пячэрская». У 1103 г. Кодэкс быў вывезены ў Польшчу ўнучкай Гертруды Сбыславай Святаполкаўнай, жонкай Баляслава III Крывавустага.
У цяперашні час Кодэкс Гертруды захоўваецца ў Нацыянальным Археалагічным музеі г. Чывідале-дэль-Фрыулі (Італія).
Часам Кодэкс разглядаецца як пацвярджэнне праявы інтарэсаў Ізяслава ў дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы. Характэрнай асаблівасцю кнігі з'яўляецца шырокае жыццяпіс Апостала Пятра, якога шанавалі Гертруда і яе сын Яраполк. Пры хрышчэнні Яраполк атрымаў імя Пётр. Вядома, што Яраполк першым пабудаваў царкву Святога Пятра ў Кіеве і змясціў выяву святога на сваіх манетах.
У 1075 годзе ён быў пасланы сваім бацькам, зрынутым з трона, у Рым, каб атрымаць падтрымку Папы і аднавіць сваё праўленне над Руссю дзякуючы заступніцтву Святога Пятра («patrocinium beati Petri»). Маюцца таксама два лісты Папы Георгія VII, адрасаваныя каралю Польшчы і Святаславу II Кіеўскаму, у якіх Папа спрабаваў наставіць іх і прымусіць вярнуць трон Ізяславу.
Літаратура
правіць- Орлова М. А. «О некоторых приемах убранства Молитвенника Гертруды // От Царьграда до Белого моря». Сб. статей по средневековому искусству в честь Э. С. Смирновой. — М.: Северный Паломник, 2007. — С. 311—332.