Манькавічы (Столінскі раён)
вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Ма́нькавічы[1] (трансліт.: Mańkavičy, руск.: Маньковичи) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Манькавіцкага сельсавета.
Вёска
Манькавічы
| ||||||||||||||||||||||
У 1885 годзе Радзівіламі закладзены пейзажны парк і да 1905 года пабудаваны палац у стылі неабарока. Манькавічы абраны для будаўніцтва палацава-паракавага комплексу праз ландшафтныя перавагі мясцовасці. Такім чынам паселішча стала цэнтрам Давыд-Гарадоцкай ардынацыі Радзівілаў.
З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Манькавіцкага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года ў складзе Белагушскага сельсавета, з 6 чэрвеня 1960 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Столінскага гарсавета[2], з 2 сакавіка 1998 года цэнтр адноўленага Манькавіцкага сельсавета.
Славутасці
правіць- Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (1885, захаваўся часткова)
- Праваслаўная царква св. Серафіма Сароўскага (1990-я)
- Пратэстанцкі храм Евангельскіх хрысціян-бапцістаў (1990-я).
Насельніцтва
правіць- 1999 год — 2392 жыхары
- 2005 год — 3191 жыхар, 944 двароў[3]
- 2010 год — 2142 жыхары
- 2019 год — 2017 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ма́нькавіча, н.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7. — С. 585.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манькавічы (Столінскі раён)
- Вёска Манькавічы на партале Globustut.by