Манілія

род грыбоў

Мані́лія (Monilia) — род недасканалых грыбоў.

Манілія

Monilia sp. на яблыку
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Monilia

Сінонімы
Monilinia (E. E. Honey, 1928)

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  181697
NCBI  254394
EOL  20964
MB  8961

Апісанне правіць

Міцэлій грыба праніэвае пашкоджаныя органы. Аднаклетачныя канідыі фарміруюцда на канідыяносцах, размешчаных групамі накшталт шаравата-бурага налёту або даволі шчыльных падушачак, раскіданых ці ў канцэнтрычных кругах. Зімуе ў пашкоджаных органах і муміфікаваных сухіх пладах.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца некалькі дзясяткаў відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі адзначаны манілія пладовая (Monilia fructigena) — узбуджальнік пладовай гнілі семечкавых і костачкавых пладовых парод, манілія шэрая (Monilia cinerea) — выклікае вясной маніліяльны апёк (маніліёз) у выглядзе засыхання кветак, лісця і парасткаў, а ў летне-асенні перыяд — паяўленне шэрай гнілі на пладах.

Зноскі

Літаратура правіць