Маранка[1] (Clangula hyemalis) — прадстаўнік сямейства качыныя, невялікая палярная нырковая качка. Лягчэй за ўсё вызначаецца па вельмі доўгім і тонкім хвасце самцоў, які ўвесь час трымаецца прыўзнятым над паверхняй вады. У марянак адна з найбольш складаных сярод птушак сістэма чаргавання ўбораў, у выніку чаго як самцы, так і самкі маюць розную афарбоўку апярэння зімой, летам, пасля заканчэння шлюбнага сезону і ў першы год жыцця.
Гэта адна з найбольш распаўсюджаных паўночных качак - паводле ацэнак спецыялістаў, толькі ўздоўж арктычнага ўзбярэжжа Паўночнай Еўропы і Расіі захад ад Таймыра штогод гняздуе 3,8-4,3 млн. птушак. На Беларусі рэдкі пралётны від. Зграйная птушка, вялікую частку жыцця праводзіць у адкрытым моры. Гняздуе ў тундры на невялікіх азёрах, балотах, рэках, на марскім ўзбярэжжы і астравах. Зімуе на марскіх прасторах, часта удалечыні ад берага, і на сушы з'яўляецца рэдка і невялікімі групамі, у асноўным падчас шторму альбо для змазкі цела. Вельмі добра нырае, ежу здабывае са дна вадаёма. Сілкуецца ракападобнымі, малюскамі і іншымі воднымі бесхрыбтовымі, радзей рыбай. Аб'ект прамысловага палявання.