Марафані́сі (грэч. Μαραθονήσι), або Крана́і (стар.-грэч.: Κρανάη) — востраў каля паўднёвага Пелапанеса. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча — 5,16 га.

Марафанісі
грэч. Μαραθονήσι
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча0,0516 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
36°45′14,20″ пн. ш. 22°34′26,10″ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Краіна
Марафанісі (Грэцыя)
Марафанісі
Марафанісі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У мікенскі перыяд на востраве месціліся порт і паселішча, пакінутыя з пачаткам Цёмных стагоддзяў. Згодна легендзе, на востраве спыняліся Парыс і Алена падчас уцёкаў са Спарты ў Трою. Тут яны ўпершыню займаліся каханнем.

У 1821 г. выкарыстоўваўся грэчаскімі паўстанцамі як месца камандавання флотам. У 1898 г. быў злучаны з мацерыком дамбай.

У нашы дні на востраве знаходзяцца маяк, музей і праваслаўная капліца.

Спасылкі правіць