Маргарэт Бергер (нар. 11 кастрычніка 1985, Тронхейм, Нарвегія) — нарвежская спявачка і аўтар песень. Атрымала вядомасць пасля ўдзелу ў нарвежскай версіі «Фабрыкі зорак» — Norwegian Idol, — дзе заняла другое месца. Прадстаўляе Нарвегію на 58 конкурсе песні «Еўрабачанне 2013», у фінале з кампазіцыяй «I Feed You My Love» ў шведскім горадзе Мальмё.[1]

Маргарэт Бергер
Margaret Berger
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1985(1985-10-11) (38 гадоў)
Месца нараджэння Тронхейм, Нарвегія
Краіна Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітар
Гады актыўнасці 2004 — н.ч.
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка, электра
Лэйблы Sony BMG
Узнагароды
MySpace.com/BergerMargaret
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Еўрабачанне 2013 правіць

Маргарэт Бергер стала пераможцай «Melodi Grand Prix» і будзе прадстаўляць Нарвегію на «Еўрабачанне-2013». На конкурсе яна выканае кампазіцыю ў стылі індастрыял «I Feed You My Love» («Я напаўняю цябе, любоў мая»). Кампазіцыя напісана Карын Парк, шведска-нарвежскай спявачкай і аўтарам песень. Прадзюсарам выступіў знакаміты нарвежска-шведскі дуэт MachoPsycho (Робін Лінч, Ніклас Олаўсан). Варта адзначыць, што дуэт прадзюсаваў такіх зорак, як Джэсіка Сімпсан, Шэр, Джасцін Тымберлейк, Pink.

Дыскаграфія правіць

Дэбютны альбом Маргарэт, Chameleon, які спалучае ў сабе элементы рока, R & B і электроннай музыкі, быў выпушчаны ў кастрычніку 2004 года і адразу ж дасягнуў чацвёртага месца ў нарвежскіх чартах.

Другі альбом, Pretty Scary Silver Fairy, выпушчаны ў кастрычніку 2006 года, не быў гэтак папулярны - ён дабраўся ў хіт-парадах толькі да восьмага месца, але быў станоўча ўспрыняты крытыкамі. Альбом ствараўся пад уплывам музыкі Daft Punk, The Knife і Б’ёрк і быў своеасаблівым змешваннем электроннай і танцавальнай поп-музыкі.

У цяперашні час Маргарэт Бергер запісвае свой трэці альбом у Лондане.

Альбомы правіць

  • 2004 - Chameleon
  • 2006 - Pretty Scary Silver Fairy
  • 2013 - Chastisement
 
Маргарэт Бергер, 2006 год

Сінглы правіць

Кліпы правіць

  • "Lifetime Guarantee"
  • "Samantha"
  • "Will You Remember Me Tomorrow?"
  • "In a Box"
  • "I Feed You My Love"

Зноскі