Марка Касеці

італьянскі футбаліст

Марка Касеці (італ.: Marco Cassetti; нар. 29 мая 1977, Брэшыя) — былы італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2005—2008).

Футбол
Марка Касеці
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 мая 1977(1977-05-29)[1][2] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Сцяг Італіі Мантык’яры 30 (6)
1998—2000 Сцяг Італіі Лумецанэ 50 (3)
2000—2003 Сцяг Італіі Элас Верона 61 (7)
2003—2006 Сцяг Італіі Лечэ 95 (9)
2006—2012 Сцяг Італіі Рома 143 (4)
2012—2013 Сцяг Італіі Удзінезэ 0 (0)
2012—2013   Сцяг Англіі Уотфард 38 (0)
2013—2014 Сцяг Англіі Уотфард 35 (1)
2015—2016 Сцяг Італіі Кома 44 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2008 Сцяг Італіі Італія 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Касеці — выхаванец клуба «Лумецанэ». У 1996 годзе, не згуляўшы за аснову «Лумецанэ» ніводнага матчу, ён быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мантык’яры» з якога вярнуўся толькі ў 1998 годзе. У 2000 годзе Касеці перайшоў у клуб «Верона», дэбютаваўшы ў Серыі A 30 верасня ў матчы з «Бары», які завяршыўся з лікам 1:1. У 2003 годзе Касеці стаў іграком клуба «Лечэ».

Улетку 2006 года, акурат пасля вылету «Лечэ» у Серыю В, Касеці перайшоў у «Рому», падпісаўшы кантракт да сярэдзіны 2009 года. З «Ромай» Касеці выйграў кубак і суперкубак Італіі, першы гол за клуб Касеці забіў у вароты «Інтэрнацыянале», калі «Рома» перамагла на «Сан-Сіра» з лікам 3:1, забіваў Касеці і ў Лізе чэмпіёнаў, паразіўшы браму лісабонскага Спортынга».

4 чэрвеня 2010 года Касеці падоўжыў кантракт з «Ромай» на сезон з зарабкам у 1,8 млн еўра. 22 сакавіка 2011 года гулец працягнуў кантракт з «giallorossi» на ранейшых умовах тэрмінам да 30 чэрвеня 2012 года.

Па заканчэнні сезону 2011/12 «Рома» не стала падаўжаць кантракт, і 23 жніўня 2012 года Касеці стаў іграком «Удзінезэ», каб адразу адправіцца ў арэнду ў англійскі «Уотфард». У чэрвені 2013 года перайшоў ва «Уотфард» на трывалай аснове, пакінуў гэты клуб праз год.

У студзені 2015 года падпісаў пагадненне з клубам «Кома», якому дапамог выйсці ў Серыю В. Пакінуў каманду ўлетку 2016 года і завяршыў кар’еру.

Міжнародная правіць

Касеці стаў першым у гісторыі іграком «Лечэ», які апрануў кашулю нацыянальнай зборнай Італіі, калі дэбютаваў у яе складзе 30 мая 2005 года ў таварыскім матчы супраць Ісландыі. У тым жа годзе згуляў яшчэ два матчы за зборную, наступны ж раз трапіў у яе склад праз два гады. Усяго за зборную правёў 5 матчаў.

Дасягненні правіць

«Рома»

Зноскі

  1. Marco Cassetti // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCO CASSETTI // Argentine Soccer Database

Спасылкі правіць