Марка Шчэпавіч

сербскі футбаліст

Ма́рка Шчэ́павіч (сербск.: Марко Шћеповић / Marko Šćepović; нар. 23 мая 1991, Бялград, Югаславія) — сербскі футбаліст, нападнік іспанскага клуба «Луга».

Футбол
Марка Шчэпавіч
Нарадзіўся 23 мая 1991(1991-05-23)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 190 см
Вага 83 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Луга
Маладзёжныя клубы
2006—2008 Сербія Партызан
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2013 Сербія Партызан 45 (16)
2008—2010   Сербія Тэлеоптык 36 (11)
2013—2016 Грэцыя Алімпіякос (Пірэй) 13 (4)
2014—2015   Іспанія Мальёрка 15 (6)
2015   Расія Церак (Грозны) 1 (0)
2015—2016   Бельгія Мускрон-Перувельз 24 (6)
2016—2019 Венгрыя Фехервар 78 (33)
2019—2020 Турцыя Рызеспор 10 (0)
2020 Тайланд Бурырам Юнайтэд 9 (5)
2021—2022 Рэспубліка Кіпр Амонія 41 (15)
2023— Іспанія Луга
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Сербія Сербія (да 19) 6 (0)
2011 Сербія Сербія (да 21) 7 (1)
2012—2013 Сербія Сербія 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2015

Клубная кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру Марка Шчэпавіч пачаў у 2010 годзе, падпісаўшы кантракт з «Партызанам». 2 верасня 2013 ён перайшоў у «Алімпіякос» за 3,5 мільёны еўра[3]. 22 лютага 2014 Шчэпавіч здзейсніў свой першы хет-трык у выязной гульні з «ОФІ Крыт»[4].

20 жніўня 2014 Марка быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Мальёрка» другога іспанскага дывізіёна[5]. 25 лютага 2015 на правах арэнды далучыўся да складу расійскага «Церака», аднак за расійскі клуб згуляў толькі ў адным матчы. У жніўні 2015 года стаў іграком клуба «Мускрон-Перувельз».

У жніўні 2016 года, канчаткова пакінуўшы «Алімпіякос», падпісаў кантракт з «Відэатонам», пазней клуб змяняў назвы паслядоўна на «МОЛ Відзі» і «Фехервар». Разам з камандай станавіўся чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Венгрыі.

У жніўні 2019 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», у лютым 2020 года пакінуў каманду. Другую палову 2020 года правёў у тайландскім клубе «Бурырам Юнайтэд». У студзені 2021 года далучыўся да кіпрскай «Амоніі», з якой стаў чэмпіёнам краіны. Пакінуў клуб па закачэнні сезона 2021/22.

У лютым 2023 года стаў іграком іспанскага «Луга».

Міжнародная кар’ера правіць

12 кастрычніка 2012 Шчэпавіч дэбютаваў за зборную Сербіі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2014 з Бельгіяй.

Дасягненні правіць

Партызан Бялград
Алімпіякос
Відэатон
Амонія
  • Чэмпіён Кіпра: 2020/21
  • Уладальнік Кубка Кіпра: 2022
  • Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2021

Зноскі

  1. Marko Scepovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marko Scepovic // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. http://www.gazzetta.gr/football/article/538052/o-skepovits-ston-olympiako-vids
  4. Sportal: Šćepović posle het-trika: Dočekao sam svojih «pet minuta» (серб.) 22 лютага 2014
  5. Marko Scepovic jugará en el Mallorca (Marko Scepovic will play on loan at Mallorca) Архівавана 22 жніўня 2014.; Mallorca’s official website, 20 August 2014 (ісп.)