Марта Алегаўна Касцюк

Марта Алегаўна Касцюк (укр.: Марта Олегівна Костюк; нар. 28 чэрвеня 2002, Кіеў, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца трох турніраў WTA (з іх адзін у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2017); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2017); былая другая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

Тэніс
Марта Касцюк
укр.: Марта Олегівна Костюк
Нарадзілася 28 чэрвеня 2002(2002-06-28)[1] (21 год)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Чайкі, Украіна
Рост 175 см
Прафесійная кар’ера 2016 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Таліна Бейко (маці)
Андрэа Вальпіні
Прызавыя грошы 4 162 168 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 199–115[1]
Тытулы 1 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 34 (19 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2018, 2022, 2023)
Францыя 4-ы раўнд (2021)
Уімблдан 2-і раўнд (2021, 2022)
ЗША 3-і раўнд (2020)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 66–44[1]
Тытулы 2 WTA, 1 WTA 125K, 2 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 31 (23 студзеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 1/2 фіналу (2023)
Францыя 1/4 фіналу (2020, 2022)
Уімблдан 2-і раўнд (2021, 2022)
ЗША 3-і раўнд (2021, 2022)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 6 сакавіка 2023 года

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Кіеве ў 2002 годзе ў сям’і Алега Касцюка і яго жонкі Таліны (дзявочае прозвішча — Бейко). Бацька Марты займаў пасаду тэхнічнага дырэктара юніёрскага тэніснага турніру «Кубак Антэя», маці Таліна і дзядзька Тарас — у мінулым прафесійныя гульцы ў тэніс, выступалі за зборную Украіны[2]. Займалася тэнісам з дзяцінства, акрамя таго, стала кандыдатам у майстры спорту па акрабатыцы[3][4].

Спартыўная кар’ера правіць

2015—2017 (юніёрскія гады) правіць

У 2015 годзе выйграла прэстыжнейшы дзіцячы турнір Orange Bowl.

У 2016 годзе яна выйграла турнір Petits As, неафіцыйны чэмпіянат свету сярод тэнісістаў 12-14 гадоў, які ў свой час выйгравалі такія будучыя зоркі сусветнай вялічыні, як: Марціна Хінгіс (1991, 1992), Кім Клейстэрс (1997) і Дынара Сафіна (2000). У жніўні таго ж года яна дэбютавала на турніры дарослага ўзроўню ў Харкаве, дзе ў першым раундзе саступіла сваёй суайчынніцы Алене Плоскінай — 6:0, 6:1. У кастрычніку Касцюк адправілася на турнір катэгорыі ITF у Шарм-эш-Шейх, дзе дайшла да 1/8 фіналу[5]. У складзе зборнай Украіны (да 14 гадоў) разам з Дар’яй Лапатэцкай і Дар’яй Снігур выйграла камандны Кубак свету, а таксама летні і зімовы камандны Кубак Еўропы.

У студзені 2017 года Марта Касцюк, з’яўляючыся 11-й сеянай, выйграла юніёрскі Australian Open, аказаўшыся ў фінале мацнейшай за швейцарку Рэбеку Масараву (1-ы нумар пасеву) — 7:5, 1:6, 6:4[6].

У маі 2017 года 14-гадовая Касцюк выйграла свой першы турнір на дарослым узроўні, перамогшы ў венгерскім горадзе Дунакесі[7]: у паўфінале яна перамагла Аляксандру Каданцу[8], а ў фінале — Бернарду Пера — 6:4, 6:3. Адметна, што за ўвесь турнір Марта Касцюк не прайграла ніводнага сэту[9].

У верасні 2017 года ў пары з Вольгай Даніловіч выйграла юніёрскі Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе.

У кастрычніку 2017 года выйграла выніковы гадавы юнацкі турнір у кітайскім Чэнду.

2018—2019 правіць

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў адзіночным разрадзе, прайшоўшы кваліфікацыю, Касцюк толькі ў трэцім коле прайграла 4-й сеянай турніру — Эліне Світолінай, перад гэтым абыйграўшы 25-ю сеяную Пэн Шуай і Алівію Рагоўску. Гэты поспех дазволіў ёй заняць у рэйтынгу WTA па стане на 29 студзеня 2018 года 243-ю пазіцыю, знаходзячыся адначасова ў юніёрскім рэйтынгу ITF на 5-й пазіцыі[10].

У лютым 2018 года выйграла турнір ITF у Берні. У фінале тэнісістка перамагла першую сеяную Вікторыю Голубіч з Швейцарыі.

 
Марта Касцюк на турніры ў Польшчы 2019 года

10 лютага дэбютавала ў складзе зборнай Украіны ў матчы Кубка Федэрацыі са зборнай Аўстраліі, здабыўшы перамогу над 26-ай ракеткай свету Дар’яй Гаўрылавай.

У 2019 годзе яна выйграла яшчэ два тытулы ITF Circuit і дайшла да чвэрцьфіналу турніру WTA ў Страсбуры.

Сезон 2021 года (топ-50 у адзіночках) правіць

На пачатку студзеня 2021 года Марта прыняла ўдзел у турніры WTA-500 у Абу-Дабі, дзе стала паўфіналісткай турніру, саступіўшы дарогу ў фінал расійскай спартсменцы Вераніцы Кудзярметавай. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе ўкраінка ўпершыню ў кар’еры дайшла да чацвёртага раўнда, у якім саступіла ў двух сэтах Ізе Свёнтак з Польшчы.

Мела выступіць на алімпійскім турніры ў Токіа ў адзіночным і парным разрадах (з Элінай Світолінай), але адмовілася ад удзелу праз траўму пляча. У пары яе замяніла Даяна Ястрэмская[11].

2024: Чвэрцьфінал турніру Вялікага шлема, дэбют у топ-30 правіць

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе 2024 года яна абыйграла Клэр Лю, Элізэ Мертэнс, Эліну Аванесян і іншую нейтральную расійскую спартсменку, кваліфаерку Марыю Цімафееву на шляху да свайго першага чвэрцьфіналу турніру Вялікага шлема. Да паўфіналу прайсці не ўдалося, украінка саступіла Кока Гаўф з лікам 6:7, 7:6, 6:2. Гэта першы выпадак, калі адразу некалькі ўкраінак выйшлі ў трэці раўнд, а таксама рэкордная колькасць украінскіх тэнісістак, што выйшлі ў чвэрцьфінал на мейджары ў Адкрытую эру: дзве дзяўчыны[12][13].

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў правіць

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 70 46
2021 50 97
2020 98 112
2019 155 568
2018 118 849
2017 518

Выступленні на турнірах правіць



Зноскі

  1. а б в г WTA website
  2. Марта Костюк — украинская чемпионка, покорившая Австралию. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  3. Кто такая новая звезда украинского тенниса 14-летняя Марта Костюк(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  4. Татьяна Ящук. Мама украинской чемпионки Australian Open: "Сразу поняла, что Марта - талант" (30 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  5. Победительница Australian Open Костюк: от $98 призовых до Большого шлема. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  6. Marta Kostyuk def Rebeka Masarova 7-5 1-6 6-4
  7. ITF Tennis - Pro Circuit - $25,000 Dunakeszi - 08 May - 14 May 2017. Міжнародная федэрацыя тэніса. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  8. Дунакеси. Костюк проведёт дебютный финал на профессиональном уровне. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  9. 14-летняя украинка Марта Костюк выиграла турнир ITF. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2017. Праверана 6 ліпеня 2017.
  10. Juniors Rankings (29 Jan 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 31 студзеня 2018.
  11. Марта Костюк не сыграет на Олимпийских играх из-за проблем с плечом. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2021. Праверана 29 ліпеня 2021.
  12. Kostyuk's pursuit for success Down Under amid her country's ongoing war (англ.).
  13. Flying the flag: Kostyuk, Yastremska stand tall for Ukraine (англ.).
  14. Расійская тэнісістка гуляла на турніры ў нейтральным статусе, у перыяд забароны выступаў пад сцягам Расіі.

Спасылкі правіць