Мархур, Вінтарогі казёл[1] (Capra falconeri) — парнакапытная жывёла з роду горных казлоў сямейства пустарогія (Bovidae).

Мархур
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Capra falconeri Wagner, 1839

Даччыныя таксоны
  • Capra falconeri falconeri
  • Capra falconeri heptneri
  • Capra falconeri megaceros
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625138
NCBI  48167
EOL  328691
FW  149649

Апісанне правіць

Назва гэтага віду паходзіць ад формы рагоў, што закручваюцца накшталт лейцара або шрубы. У самцоў на шыі і грудзях падвес з падоўжаных цёмных валасоў. Афарбоўка поўсці звычайна рудавата-шэрая, у старых самцоў — брудна-белая. Даўжыня цела да 1,7 м, вышыня ў карку 90 см, важыць да 90 кг, радзей больш.

У самцоў рогі дасягаюць 1,5 м і больш, у самак невялікія рожкі 20-30 см даўжыні.

Арэал правіць

Распаўсюджаны ў Заходніх Гімалаях, Кашміры, Малым Тыбеце і Афганістане, а таксама ў гарах па рацэ Пяндж, хрыбтах Кухі-Тангтоб і Бабатаг у Таджыкістане. Утварае некалькі падвідаў, якія адрозніваюцца формай рагоў. Вінтарогі казёл засяляе стромкія схілы цяснін, скалы і абрывы на вышыні ад 500 да 3500 метраў, сілкуючыся травой і лісцем. З'яўляецца родапачынальнікам некаторых парод хатніх коз.

Вінтарогі казёл — адзін з сімвалаў Пакістана (дзе вядомы як мархур, мархор — «змеяяд»).

Зноскі

  1. Напісанне Мархур, Вінтарогі казёл у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.145