Марыя Барташэвіч

Марыя Барташэвіч (1926 — да 1996) — сябра мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, належала да смаргонскай групы арганізацыі.[2]

Марыя Барташэвіч
Род дзейнасці удзельніца антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху
Дата нараджэння 1926
Месца нараджэння
Дата смерці да 1996
Месца смерці Комі, Расія[1]
Бацька Аляксандр
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзілася 1926 г. у в. Кунцаўшчына Ашмянскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Вучылася ў Смаргонскай сярэдняй школе. Восенню 1949 г., калі знаходзілася ўжо ў 10-м класе, далучылася да мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху. Моладзевая арганізацыя, кіраўніком якой быў Расціслаў Лапіцкі, у асноўным займалася распаўсюджваннем антысавецкіх улётак, але ў будучыні планавалася перайсці і да больш актыўных дзеянняў.

23 сакавіка 1950 г. была арыштаваная савецкімі карнымі органамі. На допытах усё адмаўляла. 8 мая на працэсе разам з іншай удзельніцай падполля, Чаславай Ашукоўскай, была асуджана ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі на 10 гадоў зняволення ў канцлагерах з паражэннем у правах на 5 год «за неданясенне».

Тэрмін зняволення адбывала, паводле сведчання суседзяў, у Комі. Пасля вызвалення тамсама і засталася, выйшаўшы замуж і змяніўшы прозвішча на Абумава.

Зноскі

  1. Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут, С.13
  2. http://www.slounik.org/154752.html Біяграфія Марыі Барташэвіч

Літаратура правіць

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.

Спасылкі правіць

  • Маракоў, Леанід. БАРТАШЭВІЧ Марыя. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991.