Марыя Георгіеўна Проніна

Мары́я Гео́ргіеўна Про́ніна (24 лютага 1931 — 2008) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі[1].

Марыя Георгіеўна Проніна
Сцяг Начальнік міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД
1996 — 2008
Нараджэнне 24 лютага 1931(1931-02-24)
Смерць 2008(2008)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Марыя Георгіеўна скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе. Працавала ў Міністэрстве Юстыцыі Беларускай ССР на пасадзе старшага кансультанта з 1953 па 1956 год[1].

Працавала старшым кансультантам аддзела органаў ЗАГС Міністэрства юстыцыі БССР (1956 год), а з 1960 года пераведзена на працу ў Вярхоўны Суд Беларускай ССР у якасці кансультанта па абагульненні судовай практыкі.[2]

З 1960 года залічана ў аспіранту аддзела прававых навук Акадэміі Навук Беларускай ССР. Працавала на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, а потым і старшага навуковага супрацоўніка гэтага ж аддзела з 1965 па 1984 год.

Была загадчыцай кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта народнай гаспадаркі з 1984 па 1994 год, з 1994 па 1996 прафесар той жа кафедры, а ўжо з 1996 працавала Генеральным саветнікам, начальнікам міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД.

Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР па тэме «Дагавор маёмаснага найму паміж сацыялістычнымі арганізацыямі». У 1981 годзе ўжо доктарскую дысертацыю на тэму «Забеспячэнне выканання норма абавязацельственнага права» ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце савецкага заканадаўства[2].

Вяла педагагічную і навукова-даследчую работу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Была членам савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Узнагароды і званні правіць

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. а б Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
  2. а б http://jour.folkndl.bsu.by/index.php/personalii/fakultety-i-vuchebnyya-instytuty/79-law/612-pronina-maryya-georgie-na-1931-2008(недаступная спасылка)