Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч, Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч (польск.: Maria Magdalena Buttowt-Andrzejkowicz, руск.: Мария Магдалена Бутовт-Андрейкович; 22 ліпеня 1852, вёска Баландзічы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, Расійская Імперыя — чэрвень 1933, мястэчка Поразава, Беластоцкае ваяводства, Польшча) — выкладчык і мастачка.

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч
Герб «Грыф»
Герб «Грыф»
Нараджэнне 22 ліпеня (3 жніўня) 1852
Смерць чэрвень 1933 (80 гадоў)
Месца пахавання
Род Род Бутаўт-Андрайковічаў
Бацька Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч
Дзеці не мела
Веравызнанне каталіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне роду і сям'я

правіць

Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася 22 ліпеня 1852 г. у сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям'і старажытнага роду Бутаўт-Андрайковічаў у маёнтку Баландзічы (Кобрынскі павет, Расійская Імперыя), які належаў Бутаўт-Андрайковічам. Бутаўт-Андрайковічы адносіліся да карэнных радоў сярэднезаможнай маянтковай шляхты Гродзенскага павета і Пінскага павета Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія пасады.

Поўнае яе імя, атрыманае пры хросце ў каталіцтва, было «Марыя Магдалена Эліза Бутаўт-Андрайковіч». Яе бацькам быў Яраслаў Міхалавіч Бутаўт-Андрайковіч, які валодаў маёнткам Гарнастаевічы (3167 дзесяцін зямлі і лесу) у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя), а таксама маёнткамі Кабуззе і Мінкаў[1]. Марыя Магдалена мела дзве родныя сястры Малгажату (Рыту) і Марыю (іншыя дочкі Яраслава Бутаўт-Андрайковіча)[1].

Ніколі не выходзіла замуж і дзяцей не мела[1].

Маёнтак

правіць

Ад бацькі Марыя Магдалена атрымала ў спадчыну маёнтак Гарнастаевічы ў Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя)[1]. Яе сястра (Марыя) атрымала ў спадчыну маёнткі Кабуззе і Мінкаў[1].

Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) і перадала яго ў 1920-ыя гг. пры сваім жыцці. Пасля гэтага яна жыла на ўтрыманні ў Генрыха Канстанціна Бутаўт-Андрайковіча (1882—1941) у маёнтку Гарнастаевічы. Генрых стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны)[1].

Выхаванне і адукацыя

правіць

Вучылася ў Рызе ў манахаў А. Лізен-Маўэра і М.Адама, y 1875—1876 гг. — y Італіі.

Творчая дзейнасць

правіць

З 1881 г. жыла ў сваім маёнтку Гарнастаевічы (Ваўкавыскі павет) і ў Варшаве, дзе выкладала на мастацкіх курсах для жанчын. З-за хваробы вачэй y канцы 1880-х гг. спыніла сваю творчую дзейнасць. У 1907 г. стала членам Літоўскага таварыства мастакоў y Вільні (Расійская Імперыя). У Гарнастаевічах яе часта наведвалі мастакі Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі, карціны якіх (у тым ліку іх партрэты сям'і Бутаўт-Андрайковічаў) меліся ў палацы ў Гаранстаевічах[2].

Працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала карціны і на рэлігійныя сюжэты: «Ян Каханоўскі над астанкамі Уршулі» (1876), «Кардынал Ян Медычы з Пампеніем Лаэтам на рымскіх раскопках» (1877), «Хрыстос вылечвае сляпога» (1878), «Лакетак у гроце» (1881), «Міласэрнасць каралевы Ядвігі» (1884) і інш. Яе карціна «Лакетак у гроце» (1881) захоўваецца ў Нацыянальны музеі ў Кракаве (Польшча)[3].

Займалася таксама асветнай дзейнасцю і філантропіяй. Стала адной з першых збіральніц твораў беларускага народнага мастацтва.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска Гарнастаевічы ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства, а сама Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч стала грамадзянкай міжваеннай Польшчы.

Смерць і пахаванне

правіць

Памерла ў чэрвені 1933 г. у маёнтку Гарнастаевічы, а была пахавана ў маёнтку Поразава Беластоцкага ваяводства (Польшча), які належаў Бутаўт-Андрайковічам, — каля магіл прадстаўнікоў свайго роду. Раней (1925 г.) у Поразаве была пахавана і яе родная сястра Марыя Яраславаўна Бутаўт-Андрайковіч.

Зноскі

  1. а б в г д е Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 212.
  2. Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 213.
  3. Łokietek w grocie(недаступная спасылка)

Літаратура

правіць
  • Анішчанка, Я.К. Збор твораў : у 6 т. / Я.К. Анішчанка. — Мінск : Выд. В. Хурсік, 2004—2010. — Т. 4: Ураднікі беларускіх земляў ВКЛ пры Станіславе Панятоўскім: спісы на рус. мове. — 2008. — 532 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
  • Artystki polskie. Katalog wystawy / Agnieszka Morawińska (red. naukowa), R. Bobrow at al. — Warszawa: Muzeum Narodowe w Warszawie. — 1991. — poz. 22. — S. 81.
  • Chrzanowski, T. Sztuka w Polsce. Od I do III Rzeczypospolitej / T. Chrzanowski. — Warszawa : PWN, 2008. — 2-e wyd. — 512 s.
  • Malarstwo polskie XIX wieku. Katalog zbiorów Muzeum Narodowego w Krakowie. — Kraków: Muzeum Narodowe w Krakowie. — 2001. — poz. 20. — S. 18.
  • Tomkiewicz, S. Dokładny przegląd Pierwszej Ogólnej Wystawy Sztuki Polskiej w Krakowie / S. Tomkiewicz. — Kraków, 1887.
  • Butautas R. S. Butautai - Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. - Vilnius. Gediminas, 2018, - 300 s. - ISBN 978-9955-806-11-0
  • Butautas R. S. Po Žemaitijos dangum. Butautai.. - Vilnius. Gediminas, 2007. - 342 s. - ISBN 9986-9300-7-3

Спасылкі

правіць