Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў (Гарнастаевічы)
Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры класіцызму ў в. Гарнастаевічы (Свіслацкі раён). Пабудаваная ў другой палове ХІХ ст. Уключае гасподу, гаспадарчыя пабудовы, невялікі парк з садам і сажалкай, касцёл.
Славутасць | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў | |
---|---|
52°59′06″ пн. ш. 24°23′31″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | ХІХ стагоддзе |
Будынкі | |
гаспода • гаспадарчыя пабудовы • парк • касцёл | |
Архітэктура
правіцьГаспода
правіцьГаспода — Т-падобны ў плане будынак. Складаецца з падоўжанага аднапавярховага і кароткага двухпавярховага прамавугольных аб'ёмаў. Планіроўка анфіладна-калідорная. Галоўны ўваход аформлены чатырохкалонным порцікам. Фасады дэкарыраваныя лапаткамі, рустам, пластычнымі ліштвамі акон, прафіляванымі цягамі. У інтэр'еры кафляныя грубкі, паркетная падлога, каваная і літая фурнітура, прафіляваныя бэлькі перакрыцця. Выкарыстоўваецца адміністрацыйнай установай.
Касцёл
правіцьКасцёл — прамавугольны ў плане, з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі. Сцены з бутавага каменю, антаблемент, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Butautas R.S. Butautai Andreikavičiai gyvenimo labirintuose. Vilnius. Gediminas, 300 p. 2018. ISBN 978-9955-806-11-0
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў (Гарнастаевічы) на сайце Radzima.org
- Сядзібна-паркавы ансамбль Бутаўт-Андрэйкавічаў (Гарнастаевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)