Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З'яўляецца часткай сядзібна-паркавага ансамбля Бутаўт-Андрэйкавічаў. Помнік архітэктуры класіцызму.
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
52°59′00″ пн. ш. 24°23′39″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарнастаевічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1801 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
правіцьХрам уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі, які на франтальным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Плоскасныя сцены з бутавага каменю крапаваны ордарнай пластыкай — трыгліфны фрыз антаблемента, прамавугольныя панелі, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы, якія сваёй белізной вылучаюцца на поліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)