Марыя Сапега (1910—2009)

(Пасля перасылкі з Марыя Сапега)

Мары́я Крысці́на Сапе́га (у дзявоцтве Здзяхоўская, польск.: Maria Krystyna Sapieha; 26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[1], Польшча) — польская грамадская дзяячка, сузаснавальніца і прэзідэнт фундацыі Ex Animo.

Марыя Сапега
Maria Krystyna Sapieha
Герб «Равіч»
Герб «Равіч»
Нараджэнне 26 красавіка 1910(1910-04-26)
Смерць 1 красавіка 2009(2009-04-01) (98 гадоў)
Месца пахавання
Род Здзяхоўскія
Імя пры нараджэнні Марыя Крысціна Здзяхоўская
Бацька Jerzy Zdziechowski[d]
Маці Марта з Блаўдзевічаў[d]
Муж Jan Andrzej Sapieha[d]
Дзейнасць грамадская дзяячка
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы ордэн Адраджэння Польшчы ордэн Усмешкі

БіяграфіяПравіць

Паходзіла са шляхецкага роду Здзяхоўскіх герба «Равіч». Нарадзілася ў сям’і Ежы Здзяхоўскага, будучага міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай, і Марты з Блаўдзевічаў.

Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак з бедных сем’яў[2].

Пасля бальшавіцкага ўварвання вымушаная была эміграваць у Літву, адтуль у Францыю, дзе была ўцягнута ў выведную працу на Французскі рух супраціву[3], а таксама на заданне Генеральнага штаба Войска польскага дзейнічала ў Італіі[3]. Тры гады правяла ў зняволенні ў Італіі і Германіі, па вайне пераехала ў Лондан да мужа і дзяцей.

Пазней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х гадах падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Англіі. У 1992 годзе пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалагічна хворым дзецям[4].

У 2003 прыязджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касцёл[2].

У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыццё, мой час»[5].

УзнагародыПравіць

Сям’яПравіць

У шлюбе з Янам Андрэем Сапегам мела дзяцей:

  • Ян Павел (1935);
  • Ежы Андрэй (1937—2010);
  • Яўстахі Пётр (1947—2005)[1]

Зноскі

  1. а б Maria Zdziechowska h. Rawicz (ID: cz.I002934) (польск.). M.J. Minakowski. Праверана 3 сакавіка 2014.
  2. а б Барыс Каплевіч.. Князёўна Марыя Сапега: «Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны»(недаступная спасылка). Навіна дня. TUT.BY (2 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.
  3. а б M. Sapieżyna, M. Cieślik. Życie kobiety szpiega // Newsweek. — 2008. — № 45. — С. 90—92.
  4. Мельнікаў, Ігар.. Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан(недаступная спасылка). Arche (5 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.
  5. M. Sapieżyna. Moje życie, mój czas. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 2008.
  6. Sapieha Maria Krystyna (польск.). Order Uśmiechu. Праверана 3 сакавіка 2014.
  7. Ważne wydarzenia z życia Fundacji. O Fundacji. Fundacja Ex Animo. Праверана 3 сакавіка 2014.
  8. M.P. 2009 nr 35 poz. 537. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 7 kwietnia 2009 r. o nadaniu orderu (польск.)(недаступная спасылка). Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP (7 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.