Марыя Сапега (1910—2009)
Мары́я Крысці́на Сапе́га (у дзявоцтве Здзяхоўская, польск.: Maria Krystyna Sapieha; 26 красавіка 1910, Сухаволя — 1 красавіка 2009[4], Польшча) — польская грамадская дзяячка, сузаснавальніца і прэзідэнт фундацыі Ex Animo.
Марыя Сапега | |
---|---|
Maria Krystyna Sapieha | |
| |
Нараджэнне |
26 красавіка 1910 |
Смерць |
1 красавіка 2009 (98 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Здзяхоўскія |
Імя пры нараджэнні | Марыя Крысціна Здзяхоўская |
Бацька | Ежы Здзяхоўскі[d][1] |
Маці | Марта з Блаўдзевічаў[d][1] |
Муж | Ян Анджэй Сапега[d][1] |
Дзеці | Ян Павел Сапега[d][2] і Ежы Анджэй Сапега[d][3] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіла са шляхецкага роду Здзяхоўскіх герба «Равіч». Нарадзілася ў сям’і Ежы Здзяхоўскага, будучага міністра фінансаў Другой Рэчы Паспалітай, і Марты з Блаўдзевічаў.
Навучалася ў Вялікабрытаніі і Францыі. У 1937 з мужам пераехала з Скідзелю ў Ружанскую пушчу. У Ружанах Марыя Крысціна адчыніла дзіцячы садок і школу для дзяўчынак з бедных сем’яў[5].
Пасля бальшавіцкага ўварвання вымушаная была эміграваць у Літву, адтуль у Францыю, дзе была ўцягнута ў выведную працу на Французскі рух супраціву[6], а таксама на заданне Генеральнага штаба Войска польскага дзейнічала ў Італіі[6]. Тры гады правяла ў зняволенні ў Італіі і Германіі, па вайне пераехала ў Лондан да мужа і дзяцей.
Пазней заснавала фундацыю «Дапамога польскім дзецям». У 1980-х гадах падтрымлівала «Medical Aid for Poland» і «Polską Macierz Szkolną» ў Англіі. У 1992 годзе пераехала ў незалежную Польшчу. Таксама займалася дабрачыннасцю ў фундацыі «Ex Animo» па дапамозе анкалагічна хворым дзецям[7].
У 2003 прыязджала на Беларусь, дзе дапамагала ўзнаўляць ружанскі Траецкі касцёл[5].
У 2008 выдала кнігу ўспамінаў «Маё жыццё, мой час»[8].
Узнагароды
правіць- Ордэн Усмешкі[9] (9 чэрвеня 2003)[10]
- Крыж камандорскі з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы (7 красавіка 2009, пасмяротна)[11]
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Янам Андрэем Сапегам мела дзяцей:
Зноскі
- ↑ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 78. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 79. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 80. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ а б Maria Zdziechowska h. Rawicz (ID: cz.I002934) (польск.). Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M.J. Minakowski (3 сакавіка 2014).
- ↑ а б Барыс Каплевіч.. Князёўна Марыя Сапега: «Я б з радасцю вярнулася ў Ружаны»(недаступная спасылка). Навіна дня. TUT.BY (2 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.
- ↑ а б M. Sapieżyna, M. Cieślik. Życie kobiety szpiega // Newsweek. — 2008. — № 45. — С. 90—92.
- ↑ Мельнікаў, Ігар.. Трагедыя апошніх гаспадароў Ружан(недаступная спасылка). Arche (5 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.
- ↑ M. Sapieżyna. Moje życie, mój czas. — Kraków: Wydawnictwo Literackie, 2008.
- ↑ Sapieha Maria Krystyna (польск.). Order Uśmiechu. Праверана 3 сакавіка 2014.
- ↑ Ważne wydarzenia z życia Fundacji . O Fundacji. Fundacja Ex Animo. Праверана 3 сакавіка 2014.
- ↑ M.P. 2009 nr 35 poz. 537. Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 7 kwietnia 2009 r. o nadaniu orderu (польск.)(недаступная спасылка). Internetowy System Aktów Prawnych. Kancelaria Sejmu RP (7 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2014. Праверана 3 сакавіка 2014.