Марыя Сямёнаўна Маскова
Марыя Сямёнаўна Маскова (1892—1958) — беларуская ўрач-педыятр, арганізатар аховы здароўя. Кандыдат медыцынскіх навук (1941). Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1948)[1].
Марыя Сямёнаўна Маскова | |
---|---|
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1958 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, педыятр, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук (1941) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага ўніверсітэта (1920). Працавала ў ваенных шпіталях Смаленска і Віцебска (1920—1921), урачом на фабрыках «Дзвіна» і «Сцяг індустрыялізацыі» (Віцебск, 1922—1934), адначасова ўрачом дзіцячай кансультацыі і сакратаром Віцебскага аддзялення Беларускага інстытута аховы мацярынства і маленства (1932—1934), ардынатарам дзіцячай клінікі, асістэнтам кафедры дзіцячых хвароб Віцебскага медыцынскага інстытута (1935—1941), асістэнтам дзіцячай клінікі Башкірскага медыцынскага інстытута і Уфімскага філіяла Першага Маскоўскага медыцынскага інстытута (1941—1944) 1944—1958), адначасова асістэнтам кафедры педыятрыі Віцебскага медыцынскага інстытута (да 1951). З 1958 — у Маскве[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Витебский друг детей : сборник статей / [под ред. М. С. Московой и др.]. — Витебск, 1926.
- Москова Мария Семеновна // Гордость здравоохранения Витебщины : биографиический справочник / Н. И. Степаненко, Ю. Н.. Степаненко. — Витебск, 2009. — С. 45—46.
- Заслужаны ўрач Беларускай ССР // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.].— Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 519—520. — У змесце: Маскова М. С.
- Москова Мария Семеновна // Организаторы здравоохранения Республики Беларусь. — Минск, 2002. — С. 179—180 : фото. — Информация: биография не представлена.
Спасылкі
правіць- Москова Мария Семеновна (руск.)